Меню
Курс $  3.28 | €  3.56 | ₽100  3.37 |
Погода 9 °C

У фокусе — Нясвіжскі сельвыканкам

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 04.10.2023

На чарговай страронцы нашага пастаяннага праекта “Старана мая, старонка” акунёмся ў справы і жыццё Нясвіжскага сельскага выканаўчага камітэта. Напярэдадні выпуску нумара ў друк мы паразмаўлялі з яго старшынёй Сяргеем Белазаровічам. Ён пазнаёміў нас з афіцыйнай інфармацыяй, фактамі, лічбамі.

Тэрыторыя, што займае сельсавет, складае 13699,70 гектараў. На ёй размешчана 19 населеных пунктаў, два з якіх з’яўляюцца аграгарадкамі — Заазер’е і Карцэвічы, два — пасёлкамі — Альба, Дзяржсортучастак, і 15 вёсак: Ганусаўшчына, Фальваркоўцы, Прасмыкаўшчына, Пагулянка, Мікулічы, Рудаўка, Караліна, Вайнілавічы, Фербаўшчына, Слаўкава, Альбянка, Малева, Альхоўка, Саска Ліпка і Сычэва.



Насельніцтва налічвае крыху больш за 4180 чалавек, у тым ліку працаздольнага ўзросту з іх — 2415. Каля 1120 чалавек — пенсіянеры і каля 650 — дзеці. Сяргей Белазаровіч адзначае, што інфармацыйнае забеспячэнне і якасць абслугоўвання насельніцтва арганізаваны на даволі высокім узроўні:
— Мы працуем згодна з рэжымам работы. Кожную чацвёртую сераду месяца старшыня вядзе асабісты прыём грамадзян да 20.00, кожную сераду работнікі сельвыканкама вядуць прыём грамадзян па адміністрацыйных працэдурах да 20.00 згодна з графікам. Раз ў квартал прыём праводзіць адказны работнік райвыканкама. Таксама праходзяць сходы грамадзян у працоўных калектывах, сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства. Калі ўзнікаюць просьбы ці заўвагі, прымаем меры, размаўляем з людзьмі, шукаем выйсце, — адзначае Сяргей Мікалаевіч і тут жа працягвае: — Вялікую дапамогу ў добраўпарадкаванні тэрыторый сельсавета аказваюць прадпрыемствы, размешчаныя на яго тэрыторыі: хочацца адзначыць дырэктара РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках” Уладзіміра Гнілазуба, дырэктара РУП “Мінскае племпрадпрыемства” Нясвіжскі філіял (племпрадпрыемства) Сяргея Непачаловіча, кіраўніка ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Яўгенія Пякарчыка, дырэктара ААТ “Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў” Генадзя Жывеня. Без- умоўна, толькі ў цесным супрацоўніцтве можна палепшыць жыццё нашых вяскоўцаў.
Дарэчы, менавіта вышэйзваныя прадпрыемствы забяспечваюць насельніцтва асноўнай колькасцю працоўных месцаў. Акрамя таго, значны ўклад адзначаецца і ў сферы добраўпарадкавання населеных пунктаў, стварэнні належных умоў для пражывання людзей, задавальненні іх сацыяльных запытаў.
— Гэта каласальная дапамога і падтрымка, — каменціруе Сяргей Мікалаевіч. — Агульнымі намаганнямі мы добра падрыхтавалі тэрыторыі да юбілею Нясвіжа. Напрыклад, у пасёлку Альба была ўстаноўлена новая дзіцячая пляцоўка. Кіраўніцтва “Флексасэрвіса” і “Ветпрамсэрвіса” праспансіравалі ўзвядзенне, а рабочыя завода медыцынскіх прэпаратаў дапамагалі з ўстаноўкай, адсыпалі пляцоўку, прыварывалі яе элементы. Таксама працаўнікі вышэй згаданага прадпрыемства аказалі садзеянне ў фарбоўцы плоту ў гэтай жа вёсцы. Рабілі гэту справу разам з прадстаўнікамі іншых сельсаветаў, за што ім вялікі дзякуй! Аднавілі ў агульнай суме 730 квадратных метраў плоту.
Памылі і пафарбавалі каля 600 квадратных метраў плоту па вуліцы Дружбы ў аграгарадку Заазер’е. Там працавалі нераўнадушныя людзі з аграпрамэнерга, доследнай навуковай станцыі па цукровых бураках і таксама працаўнікі нашага сельсавета.
Што яшчэ тычыцца добраўпарадкавання, то можна адзначыць наступнае: па даручэнні старшыні райвыканкама А.З. Ломскага, пакладзены асфальт у вёсцы Саска Ліпка, дзе жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны У.П. Чурыла, пакладзены гранулянт па вул. Нясвіжскай у Вайнілавічах (каля 600 метраў), па вуліцы Паркавай у Рудаўцы, ляжыць каля 300 метраў асфальту па вул. Лазара ў той жа вёсцы.
— За бягучы год за кошт Нясвіжскага райаграсэрвіса і насельніцтва было знесена чатыры дамы: па адным — у Малаве і Альбянцы, і два — у Вайнілавічах. Да канца 2023-га за бюджэтныя сродкі плануем знесці яшчэ два дамы ў Слаўкаве, — адзначае старшыня сельвыканкама. — У апошнія тры месяцы года плануем знесці каля 10 аварыйных дрэў на могілках у Мікулічах і Саска Ліпцы. А яшчэ на тэрыторыі апошняй па загадзе страшыні райвыканкама будзе ўзведзена валейбольная пляцоўка, у наступным годзе — дзіцячая.
Вырашаюцца пытанні ў сферы медыцыны. На дадзены момант у кожным з шасці ФАПаў праходзіць рамонт — фарбуюцца сцены, купляецца і аднаўляецца мэбля, электрычнасць, сантэхніка і г.д. Напрыклад, на ФАПе ў пасёлку Альба акрамя ўнутраных зменаў, паставілі новыя шыбы.
Шмат робіцца і ў сферы культуры: акрамя тэматычных канцэртаў праводзяцца сямейныя, народныя святы і святы здароўя, пазнавальныя праграмы. У мінулым месяцы адзначана ўрачыстае свята вёскі Альбянка. Мерапрыемства сабрала каля 60 ўдзельнікаў. Адбылося традыцыйнае ўзнагароджанне выбітных жыхароў вёскі кіраўніцтвам Нясвіжскага райаграсэрвіса.У фокусе — Нясвіжскі сельвыканкам

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!