Меню
Курс $  3.26 | €  3.51 | ₽100  3.54 |
Погода 13 °C

Якасць дарог — справа жыцця

Нясвіжскія навіны 7 месяцев назад 0 2

Пост опубликован: 30.10.2023

Інжынер па якасці ДРБУ-168 Алена Аляксейчык прысвяціла справе кантролю за якасцю дарог ужо 25 гадоў жыцця. Ураджэнка Піншчыны, яна прыехала ў наш раён
па размеркаванні пасля заканчэння Пінскага гідрамеліяратыўнага тэхнікума па спецыяльнасці “тэхнік-гідратэхнік”. Першым яе месцам працы стала ПМК-23, але пасля стварэння ўласнай сям’і і заканчэння водпуску па доглядзе за дзіцем Алена Вітальеўна пайшла на работу ўжо ў другую арганізацыю — дарожную, што таксама было



дапусціма пры яе спецыяльнасці.

Унікшы ў будаўніцтва і догляд дарог, яна захапілася гэтай справай і ніколі не па- шкадавала, што занялася ёю.
— Усе гэтыя гады я кантралюю якасць работ, якія праводзіць наша арганізацыя, — расказвае мая суразмоўца. — Іх нямала: гэта і ўкладка тратуарнай пліткі, і будаўніцтва дарог, і добраўпарадкаванне абочын і прыпыначных пунктаў і гэтак далей.

Напрыклад, пры ўкладцы цвёрдага пакрыцця дарогі трэба праверыць яе роўнасць, якасць ушчыльнення слаёў, градус ухілу паверхні. Не ведаю, ці ўсе гэта ўяўляюць сабе правільна, але дарога не павінна быць роўнай, як стол: ад яе цэнтра да абочын павінен быць невялікі схіл для сцёку ападкаў, каб транспарту не прыходзілася праязджаць па “азёрах” з дажджавой вады. На паваротах такі схіл павінен быць толькі з аднаго боку, і ўсё гэта трэба зрабіць згодна са стандартамі. Правяраецца і таўшчыня цвёрдага пакрыцця — у ім высякаецца спецыяльная выемка — “керн”, па якім вымяраецца, адпавядае слой асфальтабетону тэхнічнай дакументацыі ці не. Ён павінен быць ад 4 да 6 сантыметраў, хаця бывае і больш, калі гэтага патрабуе праект.

Якасць дарог — справа жыцця

Алена Аляксейчык у сваім рабочым кабінеце

Добра ведае Алена Вітальеўна і ўвесь працэс “нараджэння” дарогі па-за межамі населеных пунктаў — ад насыпу землянога палатна да ўкладкі цвёрдага пакрыцця. Ён уключае ў сябе некалькі этапаў, кожны з якіх павінен быць выкананы па ўсіх правілах, каб дарога была высокай якасці і служыла доўга і надзейна.
Патлумачыла мая суразмоўца і тое, чаму, напрыклад, падчас падрыхтоўкі да юбілею горада трэба было здымаць з вуліц стары асфальт, а не проста пакласці зверху новы слой: на тратуарных бартах ёсць пазнака, за якую не павінна падымацца цвёрдае пакрыццё. Таму, каб не ламаць тратуары, было зроблена менавіта так. Абсалютная большасць вуліц горада набыла “памаладзеўшы” выгляд. У Алены Вітальеўны дабавілася работы, аднак гэта было толькі ў радасць — як чалавек, які звязаў сваё жыццё з будаўніцтвам і доглядам дарог, яна выдатна разумее, што добрая дарога — гэта як чысты сасуд, па якім без перашкод бяжыць транспарт — “кроў” эканомікі краіны, без якога страціцца сувязь паміж рознымі яе галінамі. Спыненне руху па дарогам раўназначна спыненню жыцця. Таму і любіць гераіня гэтага аповеду сваю працу, і прызнаецца, што не было такога дня, каб яна ішла на работу без жадання ці з дрэнным настроем.

Бо якія б не здараліся складанасці (а без іх не бывае ні ў кога), яна ведае, што яе работа надзвычай патрэбна вялікаму мноству людзей — і вадзіцелям, і пасажырам, і ўсім, каму накіроўваюцца тыя ці іншыя грузы.

— Хочацца працаваць і працаваць, — гаворыць з усмешкай Алена Аляксейчык. — Галоўнае, каб хапіла сіл і здароўя.
Ад работы мая суразмоўца адпачывае ў коле сям’і. Там хапае сваіх, хатніх клопатаў, і з чатырма ўнукамі, старэйшаму з якіх 12 гадоў, а малодшаму — тры з паловай, сумаваць няма калі. Яны любяць сваю маладую, абаяльную бабулю і, без сумнення, могуць па праве ганарыцца ёю. І ў гэтым, напэўна, і ёсць сапраўднае чалавечае шчасце — ведаць, што табе ёсць дзеля чаго праца- ваць, і ёсць дзеля каго.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!