Меню
Курс $  3.25 | €  3.55 | ₽100  3.67 |
Погода 15 °C

Сапраўдныя гаспадары сваёй зямлі

Ирина ЕФИШОВА 6 месяцев назад 0 8

Пост опубликован: 19.11.2023

ААТ “17 Верасня” — адзіная на тэрыторыі нашай краіны гаспадарка, названая ў гонар памятнай даты — Дня ўз’яднання ўсходняй і заходняй Беларусі. Яе слаўная гісторыя пачынаецца ў 1940-м годзе, і за ўвесь час свайго існавання ААТ “17 Верасня” зрабіла вялікі ўнёсак у эканоміку Нясвіжскага раёна. Перадавікі гэтай гаспадаркі не раз былі ўзнагароджаны за добрасумленную і адданую працу на карысць нашай краіны.



Сапраўдныя гаспадары сваёй зямлі

Гісторыя ў лічбах
Наталля Чабатарэнка працуе бухгалтарам у ААТ “17 Верасня” амаль 18 гадоў. І кожны дзень на працу ідзе з добрым настроем, бо калісьці выбрала яе сэрцам.
— Хтосьці становіцца бухгалтарам выпадкова, проста выбірае адну з найбольш папулярных на сённяшні дзень прафесій, іншыя — з мэтай мець пастаянны стабільны заробак, — дзеліцца Наталля Аляксандраўна. — А ў мяне зусім іншая гісторыя. Прафесію я абрала для сябе яшчэ ў дзяцінстве. Вы можаце не паве- рыць, але гэта сапраўды так: я ведала, што абавязкова буду працаваць з лічбамі. Скончыўшы школу, я прадоўжыла навучанне ў ВНУ. Ведаеце, мне вельмі пашанцавала ў тым, што я працую бухгалтарам менавіта ў галіне сельскай гаспадаркі. Я — вясковы чалавек, усё, што датычыцца сялянскай працы, мне вядома з дзяцінства, бацькі працавалі ў ААТ “17 Верасня”. Мне вельмі прыемна, што ў пэўным сэнсе і я працягнула іх справу: таксама працую на карысць гэтай гаспадаркі.
Без бухгалтара немагчыма ўявіць дзейнасць ніводнага прадпрыемства, а сама прафесія патрабуе ўважлівасці, канцэнтрацыі і выключнай адказнасці.
— Многія лічаць прафесію бухгалтара сумнай, нецікавай і аднастайнай, — разважае Наталля Чабатарэнка. — Паверце, гэта зусім не так. Усе лічбы і паказчыкі, з якімі я працую, маюць найвялікшы сэнс. Так, парадак і дакладнасць — “залатыя” правілы ў нашай прафесіі. Але самае галоўнае — любіць тое, чым ты займаешся, кожны дзень ісці на працу з задавальненнем, тады і вынік будзе добрым!

Чатыры апошнія гады кіраўніком ААТ “17 Верасня” з’яўляецца Арцём Шастапёраў. За гэты нядоўгі час гаспадарка набыла стабільнасць у развіцці, былі пабудаваны дадатковыя комплексы для размяшчэння буйной рагатай жывёлы. Акцэнт на жывёлагадоўлі тут рабілі заўсёды, а будаўніцтва новых комплексаў дало дадатковы штуршок для развіцця гэтай галіны вытворчасці. Так, у 2020 годзе на ферме “Круты Бераг” быў пабудаваны новы цялятнік, а праз год у в. Вялікая Ліпа — яшчэ тры. Найвялікшая ўвага надаецца таксама і рэканструкцыі будынкаў жывёлагадоўчага прызначэння. Калі казаць пра якасныя паказчыкі, то за апошні час значна павялічыўся ўдой малака на карову, а таксама прывагі на адкорме. Увогуле ў галіне жывёлагадоўлі ААТ “17 Верасня” дэманструе стабільна станоўчыя паказчыкі. За гэты год павялічылася колькасць буйной рагатай жывёлы, валавы надой складае 120560,32 ц, валавая прывага — 7023,39 ц.

Сапраўдныя гаспадары сваёй зямлі

З дынастыі будаўнікоў
Ці задавалі вы сабе калі-небудзь пытанне аб тым, як моцна трэба любіць сваю прафесію, каб запаліць агонь цікаўнасці да яе ў сваіх дзяцей? Адказ на гэта пытанне добра ведае Аляксандр Тамашэўскі — прараб ААТ “17 Верасня”. Калісьці менавіта яго бацька — Яраслаў Іванавіч — прыклаў нямала намаганняў для стварэння інфраструктуры ў гэтай гаспадарцы.
— Мой бацька быў сапраўдным майстрам у сваёй галіне, — успамінае Аляксандр Яраслававіч. — Многія будынкі ў Высокай Ліпе, Вялікай Ліпе і Квачах узве- дзены пад яго кіраўніцтвам. Ён меў адукацыю інжынера-будаўніка, але заўсёды імкнуўся спазнаць штосьці новае, павысіць свой прафесійны ўзровень. Зусім нядзіўна, што я працягнуў яго справу, інакш было нельга, калі перад вачыма такі станоўчы прыклад.
Дакладнасць у выкананні любой справы, адказнасць і ўменне знаходзіць вый-сце з самай нестандартнай сітуацыі — тыя якасці, якімі павінен валодаць добры спецыяліст у будаўніцтве. Аляксандр Яраслававіч добра разумее ўсе тонкасці сваёй работы, а кіраўніцтва гаспадаркі не раз адзначала яго прафесійныя дасягненні.
— Я не ўдзельнічаю ў будаўніцтве новых аб’ектаў у гаспадарцы, — пад- крэслівае мой герой. — Але ўсімі бягучымі рамонтнымі работамі кірую менавіта я. У сельскай гаспадарцы працы хапае ўвесь час, у тым ліку і ў нашай галіне: дзесьці каровы пашкодзілі загарадку на ферме, ці трэба падрамантаваць дах у будынку — усе гэтыя работы выконвае наша будаўнічая брыгада. Для таго, каб гаспадарка працавала зладжана, трэба, каб кожны добрасумленна выконваў свае абавязкі. Вялікае заўсёды пачынаецца з малога, і калі кожны ведае сваю работу, зацікаўлены ў яе якасным выкананні, можна дасяг- нуць значных поспехаў.

Мінулая ўборачная кампанія прайшла для гаспадаркі выдатна. Удалося павы- сіць ураджайнасць збожжавых і рапсу ў параўнанні з мінулым годам: азімы рапс даў 55,6 ц/га, азімы ячмень — 64,7 ц/га, яравы ячмень — 65,3 ц/га, азімая пшаніца — 77,7 ц/га. Такім чынам, сярэдняя ўраджайнасць склала 77,6 ц/га.

Але ці магчымы такія паказчыкі без людзей — сапраўдных гаспадароў на сваёй зямлі? Шчырыя, ветлівыя, працалюбівыя, сапраўдныя знаўцы сваёй справы — механізатары і камбайнеры, жывёлаводы і будаўнікі ААТ “17 Верасня” дзень за днём плённай і руплівай працай упісваюць свае імёны ў гісторыю Нясвіжчыны.

Сапраўдныя гаспадары сваёй зямлі

Пастаянства — прыкмета прафесіяналізму
Аляксандр Раманчук прыйшоў у сельскую гаспадарку ў далёкім 1979 годзе. Пачынаў ён ва- дзіцелем, а пасля заканчэння Сенніцкага сельскагаспадарчага тэхнікума стаў заатэхнікам. Усё жыцце ён працуе ў ААТ “17 Верасня”: на ферме ў Высокай Ліпе, у Еськавічах, а апошнія 10 гадоў — на МТФ “Круты Бераг”. Сёння займае пасаду намесніка брыгадзіра фермы.
— Жыццё ідзе вельмі хутка, — прыкмячае Аляксандр Аляксандравіч. — А калі ты займаешся любімай справай, мабыць, яшчэ хутчэй. Усё маё жыццё звязана з сельскай гаспадаркай, і, ведаеце, каб была магчымасць пражыць яго нанова, нічога б не змяніў. Кожны дзень на працы для мяне цікавы, а калі назіраеш за гаспадаркай сёння, міжволі прыгадваеш той час, калі прыйшоў на работу ўпершыню. Ведаеце, мне ёсць з чым параўнаць. Ферма сёння — гэта чыстыя памяшканні, адпрацаваныя тэхналогіі кармлення жывёлы, дойкі. У такіх умовах і працаваць хочацца, і кожны дзень праходзіць лёгка.
Да сваёй работы Аляксандр Аляксандравіч ставіцца не проста добрасумленна, але і з найвялікшай пашанай. На ферме ён ведае ўсё і з лёгкасцю адказвае на любыя пытанні.
— Ведаеце, няма ў мяне ніякага асаблівага прафесійнага сакрэту, — сціпла кажа А. Раманчук. — Проста я люблю тое, чым займаюся, лічу сваю работу вельмі важнай і патрэбнай. Але адну добрую параду моладзі ўсё ж даю: будзьце ласкавымі з жывёлай, яна вельмі добра адчувае, як да яе ставяцца. Пагладзь карову або цялятка, добрае слоўца скажы, — і работа пойдзе на лад, не толькі ж людзі пяшчоту любяць.

Ірына ЕФІШОВА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!