Меню
Курс $  3.25 | €  3.52 | ₽100  3.55 |
Погода 10 °C

Для вырашэння пытанняў людзей

Нясвіжскія навіны 5 месяцев назад 0 1

Пост опубликован: 12.12.2023

Набліжаецца тэрмін чарговага завяршэння
паўнамоцтваў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў.
У сувязі з гэтым мы папрасілі расказаць аб сваёй дэпутацкай дзейнасці дэпутата раённага Савета дэпутатаў па Школьнай выбарчай акрузе №27,
старшыню раённага аб’яднання прафсаюзаў
Міхаіла Жыгунова.

— Сваю дэпутацкую дзей- насць я арганізоўваю і праводжу ў адпаведнасці з Законамі Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” і “Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў”, — адзначыў Міхаіл Іванавіч. — Яна ўключае ў сябе ўдзел у сесіях раённага Савета дэпутатаў, у сацыяльна-значных і грамадска-палітычных мерапрыемствах, работу са зваротамі грамадзян жыхароў акругі.



У мэтах паляпшэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў раёне, стварэння належных умоў жыццядзейнасці выбаршчыкаў, вырашэння іх на- дзённых праблем мною раз у месяц праводзяцца прыёмы грамадзян у адміністрацыйным будынку Гарадзейскага пасялковага Савета дэпутатаў.
Адным з першых зваротаў, якія запомніліся мне за час майго дэпутацтва, была просьба аб дапамозе ў абсталяванні дзіцячай гульнявой пляцоўкі ў гарадскім пасёлку Гарадзея. Разам з тагачасным старшынёй пасялковага Савета Уладзімірам Раўбецкім мы звярнуліся да кіраўнікоў мясцовых прадпрыемстваў і знайшлі з імі паразуменне: яны аказалі дапамогу ў набыцці абсталявання да дзіцячай гульнявой пляцоўкі, і яна была ўладкавана на радасць і дзецям, і іх бацькам.
Адным з самых апошніх быў зварот ад жыхаркі вуліцы Шасейнай, якая ад імя многіх сваіх суседзяў прасіла зрабіць каля магазіна “У Лукамор’я” добраўпарадкаваны аўтобусны прыпынак, каб людзі, асабліва пажылыя, маглі ў чаканні рэйсавага транспарта прысесці на лаўку і схавацца ад ветру ці дажджу. Гэта просьба таксама была выканана, зараз там створаны камфортныя ўмовы для чакання рэйсавага транспарта.
Пытанні добраўпарадкавання населеных пунктаў увогуле заўсёды застаюцца актуальнымі. Да іх ліку нале- жыць і асфальтаванне праходу да Гарадзейскай СШ №1 з вуліцы Вакзальнай. Няхай ён быў і не вельмі працяглы, але ў непагадзь яго было дастаткова, каб абутак вучняў і настаўнікаў набываў брудны выгляд, а ў тэхработнікаў школы дабаўлялася працы. Гэта пытанне таксама было вырашана, цяпер зайсці ў школу можна без праблем.
Як старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў я яшчэ адсочваю напаўняльнасць магазінаў райспажыўтаварыства прадуктамі, і трэба адзначыць, што, напрыклад, у параўнанні з вынікамі маніторынгу, праведзенага ў маі, яна намнога палепшылася.
Зразумела, што адзін дэпутат не можа сваімі сіламі пакласці асфальт ці ўладкаваць дзіцячую пляцоўку. Наша задача — данесці пытанне да выканаўчай улады і паса- дзейнічаць яго вырашэнню. І я сапраўды вельмі ўдзячны кіраўніцтву райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў за жывую зацікаўленасць у вырашэнні пытанняў людзей, без якой працаваць было б вельмі складана.
У завяршэнне дадам, што згодна з планам развіцця гарадского пасёлка Гара-дзея яго жыхароў чакае яшчэ мноства добрых зменаў да лепшага ў надыходзячым, 2024-м годзе.
Запісала
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!