Меню
Курс $  3.25 | €  3.55 | ₽100  3.67 |
Погода 15 °C

Заяўкі на Нацыянальную літаратурную прэмію прымаюцца да 1 красавіка

Максим ЖУК 3 месяца назад 0 4

Пост опубликован: 07.03.2024

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь запрашае пісьменнікаў — аўтараў літаратурных твораў, якія былі выдадзены ў 2023 годзе, узяць удзел у рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная літаратурная прэмія», паведамляе ведамства.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:



  • «Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі»;
  • «Лепшы твор прозы»;
  • «Лепшы твор драматургіі»;
  • «Лепшы твор публіцыстыкі»;
  • «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства»;
  • «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва»;
  • «Лепшы дэбют».

Згодна з пунктам 12 Палажэння аб парадку правядзення Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія», заяўкi на ўдзел у конкурсе прымаюцца Мiнiстэрствам iнфармацыi да 1 красавіка года, у якiм праводзiцца конкурс, ад фiзiчных асоб – аўтараў твораў або iх афiцыйных прадстаўнiкоў, а таксама ад творчых саюзаў, выдавецкiх арганiзацый, рэдакцый СМI, арганiзацый культуры, устаноў адукацыi i навуковых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у галiне мастацкай лiтаратуры i лiтаратуразнаўства.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!