Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.56 |
Погода 15 °C

Чым складаней, тым цікавей

Софья ЛЮБАНЕЦ 1 месяц назад 0 124

Пост опубликован: 19.03.2024

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, ьультуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Вітко прызнана лепшым дзяржслужачым па выніках 2023 года. Думаецца, што многія, калі не ўсе, хто асабіста ведае Людмілу Іванаўну, пагодзяцца з тым, што гэта званне абсалютна заслужанае.

Гераіня гэтага аповеду прыехала ў Нясвіж з Валожына ў 1999 годзе, калі пачала вучыцца ў Нясвіжскім каледжы імя Якуба Коласа (тады яшчэ — Нясвіжскім педвучылішчы). Лёс склаўся так, што нарадзіўшыся далёка ад Беларусі — у Чыцінскай вобласці Расійскай Федэрацыі ў сям’і ваеннага, — мая суразмоўца з цягам часу стала сапраўднай несвіжанкай.



Адна з яскравых рысаў Людмілы Іванаўны — яе любоў да самаўдасканалення, да пазнання новага. Пасля заканчэння педвучылішча яна прыйшла працаваць у раённы цэнтр культуры кіраўніком аднаго з гурткоў пры цэнтры, таму што для педагагічнай работы банальна не знайшлося месца. Затым стала і рэжысёрам РЦК. Цяжка сказаць, што ў асобе Людмілы Вітко згубіла педагогіка, але дакладна вядома, што культура набыла ў ёй цікавага, творчага, таленавітага работніка. Аднак надзеі працаваць у школе яна не губляла і адразу паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.Танка, скончыўшы яго ў 2007 го- дзе. Убачыўшы, што сфера культуры захапляе ўсё больш, стала студэнткай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў па спецыяльнасці “рэжысура масавых святаў і відовішч”, які скончыла ў 2011 годзе. Гэта асаблівым чынам адбілася на яе рабоце — наша раённая бібліятэка, якую Людміла Іванаўна ўзначаліла 15 гадоў таму і якой кіравала да 2021-га, перастала асацыіравацца з цішынёй і спакоем — столькі цікавых мерапрыемстваў стала адбывацца там! Чаго вартая адна толькі “Ноч бібліятэк”! Пад яе кіраўніцтвам у раённай бібіліятэцы пачалі працаваць 18 праектаў: духоўна-асветніцкі цэнтр “Існасць”, “Парады з вуснаў несвіжан”, “Нясвіж чытае”, “Вандроўкі па ваколіцах”, “Пакаленне” і іншыя.

Аднак і на гэтым Людміла Іванаўна не спынілася. У 2021 годзе атрымала яшчэ і дыплом Акадэміі пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У гэтым жа годзе ўзначаліла аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Што тычыцца цяперашняй працы, то пра яе мая суразмоўца гаворыць так:
— Яна складаная, але мой жыццёвы прынцып — “чым складаней, тым цікавей ісці наперад”. Наш аддзел курыруе тры напрамкі: непасрэдна ідэалогію, сферу культуры і работу з моладдзю. Гэта нямала, але дзякуючы зладжанай надзейнай камандзе многае атрымліваецца, і любая праблема, калі яна ўзнікае, уміг вырашаецца

З ідэалагічным актывам раёна штодня працуем над тым, каб захаваць устойлівую сацыяльна-палітычную сітуацыю ў раёне і здаровы мікраклімат у працоўных калектывах, арганізоўваем правядзенне семінараў-практыкумаў, інфармацыйна-тлумачальную працу ў калектывах, разглядаем пытанні падрыхтоўкі важных грамадска-палітычных і культурна-масавых мерапрыемстваў. Гэта праца дапаўняецца дзейнасцю грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, дзейнасцю рэлігійных арганізацый, супрацоўніцтвам са СМІ.

З камандай работнікаў культуры мы ўносім важкі ўклад у захаванне і памнажэнне культурнага багацця раёна і краіны. І я без лішняй сціпласці магу сказаць, што на Нясвіжчыне працуюць не проста творчыя людзі, а сапраўдныя майстры сваёй прафесіі — людзі незвычайнага таленту і натхнення.

І, нарэшце, моладзь — вучнёўская і якая працуе. Яна патрабуе ад нас усё новых формаў узаемадзеяння і пастаяннага развіцця на карысць нашага рэгіёна.

На пытанне, якія ж якасці неабходны добраму ідэалагічнаму работніку, Людміла Іванаўна адказала, што гэта адказнасць, прыстойнасць, сумленнасць і ўнутраная дабрыня. А для таго, каб паспяхова працаваць у гэтай сферы, неабходна жыць справай, якой займаешся, прафесійна і дастойна выконваць сваю работу, развівацца і заўсёды імкнуцца да новых перамог!

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!