Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.56 |
Погода 19 °C

Каб квітнела народная культура!

Неонила ЛЮБАНЕЦ 1 месяц назад 0 24

Пост опубликован: 19.03.2024

У аграгарадку Заазер’е існуе цудоўная ўстанова, спецыялісты якой займаюцца захаваннем народных традыцый і развіццём аматарскага майстэрства. Вядома, размова ідзе пра раённы цэнтр народнай творчасці Нясвіжскага раённага цэнтра культуры.
Працуюць у гэтай установе аматары мастацтва, дзякуючы талентам якіх пры РЦНТ у 2023 годзе працавала 10 калектываў аматарскай творчасці, у якіх прымалі ўдзел 97 чалавек, 73 з іх — дзеці. Прычым адзін калектыў — са званнем “народны”.



— Аднымі з нашых самых вядомых калектываў, — распавядае загадчык цэнтра Любоў Дрык, — з’яўляюцца народны ансамбль песні “Згода” і дзіцячае клубнае фарміраванне па вакале “Нота”. Ансамбль “Згода” існуе з 2012 года, яго дзейнасць накіравана на развіццё і папулярызацыю беларускай народнай песні, нацыянальнай культуры, захаванне рэгіянальных асаблівасцей. А “Нота” ў нас толькі з 2019 года, і асноўнай мэтай фарміравання з’яўляецца выяўленне і развіццё агульных і выканальніцкіх здольнасцей дзяцей.

Год ад году цэнтр народнай творчасці праводзіць вялікую колькасць мерапрыемстваў рознага тэматычнага напрамку. Вось за 2023 год іх было праведзена 413, сярод якіх 12 канцэртных праграм, 11 тэатралізаваных паказаў, 43 выставы.

— Калектывы нашага цэнтра і майстры народных рамёстваў з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі розных раённых мерапрыемстваў, — адзначае Любоў Аляксееўна. — Сярод іх — конкурс “Калядная зорка”, урачыстае мерапрыемства “Міншчына — калыска творчага натхнення”, музычнае шоу “За двума зайцамі”, фестываль-конкурс “Песні юнацтва нашых бацькоў” і шмат іншых свят.

Штогод РЦНТ, развіваючы накірунак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, праводзіць актыўную работу па арганізацыі выстаў, майстар-класаў па розных напрамках рамёстваў, а таксама інтэрактыўных праграм па гісторыі і традыцыях традыцыйнай народнай культуры. Вось і летась было праведзена 43 выставы і больш за 100 майстар-класаў. Тэматыка — самая разнастайная: як народныя, так і дзяржаўныя, каляндарныя святы. Попытам карыстаюцца майстар-класы па традыцыйным роспісе па дрэве, па ткацтве беларускага пояса на бярдо, па вырабе беларускай лялькі-матанкі, па вырабе саламянага павука і сувеніраў да Новага года.

— Мы праводзім работу па развіцці промыслаў, рамёстваў і перадачы майстэрства моладзі і дзецям, — працягвае свой аповед Любоў Дрык і ўдакладняе: — Напрыклад лялькі-матанкі. Гісторыя іх стварэння дайшла да нашых дзён з глыбіні стагоддзяў. У матанак было некалькі асноўных прызначэнняў, а менавіта: ахоўваць здароўе і жыццё дзяцей, хатні ачаг, гаспадарку і ўсю сям’ю. Падчас майстар-класаў мы ў гульнявой форме расказваем і пра іншыя беларускія традыцыі. Таму кожны раз удзельнікі здабываюць новыя веды і навыкі.

Працягвае цэнтр работу па адраджэнні і захаванні народных абрадаў. Дзеля гэтага ў мінулым годзе была праведзена тэатралізаваная праграма “У госці Каляда прыйшла — у дом ваш шчасце прынесла”, інтэрактыўна-абрадавая праграма “Гуляй народ — Масленіца каля брамы”, тэатралізаваны паказ валачобнага абраду “Вялікдзень”, фальклорна-гульнявая праграма “Велікодныя забавы”, інтэрактыўная праграма “Народнае — значыць шчырае і добрае” і шмат іншых тэматычных мерапрыемстваў.

Вялася летась і актыўная работа ў напрамку грамадзянска-патрыятычнага выхавання. За год было праведзена 14 тэматычных мерапрыемстваў — канцэртных праграм, мітынгаў, велапрабегаў, відэасалонаў, паказаў дакументальных фільмаў, інфармацыйных і тэматычных праграм.

— Праведзеныя мерапрыемствы спрыялі фарміраванню патрыятызму і актыўнай грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў, дапамаглі выявіць лідэрскія якасці дзяцей, павысілі цікавасць навучэнцаў да гісторыі Айчыны, далі разуменне значнасці ролі простага чалавека ў гістарычных падзеях, спрыялі выхаванню паважлівага стаўлення да старэйшага пакалення, любові да Радзімы, пачуцця абавязку і патрыятызму, — пералічвае пазітыўныя моманты загадчык цэнтра.

У дзейнасці РЦНТ адлюстраваны ўсе формы культурна-адпачынкавай і інфармацыйна-асветніцкай дзейасці, вядзецца мэтанакіраваная работа па захаванні нацыянальных традыцый — народнай культуры, побыту, святаў, — па развіцці самадзейнай народнай творчасці, па стварэнні ўмоў для рэалізацыі творчых ідэй і павышэнні творчай актыўнасці жыхароў, забяспечваючы роўны доступ грамадзян да ўдзелу ў культурным жыцці. Інфармаванне насельніцтва, рэклама, папулярызацыя дзейнасці, прасоўванне культурных паслуг таксама з’яўляюцца актуальнымі напрамкамі ў рабоце ўстановы.

Мерапрыемствы, якія право- дзяць таленавітыя і адданыя сваё працы спецыялісты, напоўнены сэнсам і адлюстроўваюць традыцыі нашай Бацькаўшчыны. Нягледзячы на змены фармату некаторых мерапрыемстваў, яны заўсёды адрозніваюцца мастацкім напаўненнем, тэматычным зместам, у аснове якіх — культурныя традыцыі, што гістарычна склаліся. Але, як пазначаюць самі работнікі цэнтра, нягледзячы на станоўчыя вынікі, сёння нельга стаяць на месцы.

— Сённяшні час патрабуе ад нас пераменаў, пошуку новых форм і метадаў работы. Я ведаю, нам ёсць, куды імкнуцца. Таму мы будзем упэўнена крочыць наперад, каб захоўваць і ўзбагачаць нашу народную культуру, — пазначала напрыканцы размовы Любоў Дрык.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!