Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.56 |
Погода 15 °C

Калі кожная справа напоўнена хараством

Инна ВАСИЛЕВИЧ 1 месяц назад 0 77

Пост опубликован: 19.03.2024

“Псіхолагі сцвярджаюць, што называць месца, дзе працуеш, родным домам нельга. Але для мяне гэта і сапраўды родныя сцены. Я з задавальненнем прыхо- джу сюды штораніцы, тут усіх люблю — кожны калектыў, кожнага кіраўніка. Яны ўсе прафесіяналы, цікавыя, асаблівыя”…

Так гаворыць пра свой калектыў і сваю работу мастацкі кіраўнік Нясвіжскага раённага цэнтра культуры Юлія Івашка.

— Мая прафесія — гэта бязмежная прастора для творчасці і самавыяўлення, якіх, на мой погляд, многім так не хапае ў жыцці. Гэта зносіны з цікавымі людзьмі, якія фантануюць ідэямі. Для іх, як і для мяне, самае галоўнае — дарыць людзям радасць, станоўчыя эмоцыі, добры настрой…



Скончыўшы ў 2007 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, куды паступала па мэтавым накіраванні, Юлія Івашка вярнулася ў родны Нясвіж і вось ужо каторы год радуе гледача, вымушае яго не толькі думаць, але і спяваць душою разам з артыстамі або перажываць за героя на сцэне тэатральных падмосткаў.

— Шлях у культуру для мяне быў вызначаны яшчэ з дзяцінства, калі ля пад’езда нашага шматкватэрнага дома я ладзіла імправізаваныя канцэрты, на якія збірала мясцовую дзетвару, а гледачамі былі добразычлівыя бабулі-суседкі, — з усмешкай успамінае гераіня гэтага аповеду. — Яшчэ навучэнкай Нясвіжскай гімназіі я любіла актыўна ўдзельнічаць у мастацкай самадзейнасці, была капітанам школьнай каманды клуба вясёлых і знаходлівых, наведвала тэатральны гурток пры раённым Доме культуры пад кіраўніц- твам Ганны Ігнацьеўны Сарокінай. А яшчэ я спявала сольна і ў дуэце з любімай бабуляй Ірынай Мікалаеўнай. Мы неаднаразова займалі прызавыя месцы ў конкурсе “Грай, гармонік, звіні, прыпеўка”. Мабыць, дзякуючы ёй, я і палюбіла беларускую народную песню, а пазней вырашыла звязаць сваё жыццё з культурай.

Сфера культуры складаная, бо, нягледзячы на ​​стомленасць, мы павінны заўсёды быць на пазітыве, з настроем, усе праблемы пакідаць дома і сустракаць сваіх гледачоў або ўдзельнікаў калектываў з усмешкай на твары. Быць работнікам культуры — значыць дыхаць творчасцю, знаходзіцца ў цэнтры самых яркіх па- дзей, ісці ў нагу з часам.

З 2018 года Юлія Івашка — кіраўнік народнага ансамбля песні “Вяночак” Сноўскага сельскага цэнтра культуры.

— У калектыве людзі розных узростаў, розных прафесій, але ўсіх іх аб’ядноўвае прага дарыць часцінку сябе праз песню, — дзеліцца мая суразмоўца. — Мы розныя, але падобныя ў адным: для мяне, як і для іх, самае галоўнае — радаваць гледача.

Юлія Івашка — чалавек рознабаковы, цікавы. Яна артыстка заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь тэатра імя Уршулі Радзівіл. Яе любімая роля — Жаклін у спектаклі “Гуляем у дружную сям’ю, або Гарнір па-фрацузску” — прынесла ёй Дыплом за лепшую жаночую ролю.

Сапраўды, з поўнай самааддачай работнікі культуры Нясвіжчыны служаць абранай справе. За 2023 год Нясвіжскі раённы цэнтр культуры прызнаны лепшым у вобласці. Зусім нядаўна мастацкі кіраўнік РЦК Юлія Івашка за добрасумленную працу, прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё сферы культуры Мінскай вобласці была ўзнагароджана Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Застаецца пажадаць ёй новых творчых задумак і поўных залаў удзячных гледачоў.

Гавораць, што шчаслівыя тыя людзі, у якіх прафесія і хобі супадаюць. Дык ці ж гэта не лепшае, што можа быць!

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!