Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.56 |
Погода 13 °C

З мінулага

Нясвіжскія навіны 3 недели назад 0 0

Пост опубликован: 09.04.2024

Творы з кнігі “Паспець на размову”

Напрадвесні сыходзіў снег. Усюды пачало грукатаць. На вёсках сталі таемна ставіць крыжы. І каму ў горадзе ні скажаш, усе пра гэта ведалі і гаварылі. Усе баяліся, бо немцы за гэта маглі расстраляць. Мама загітавала суседзяў, каб непадалёку ад нашай хаты таксама паставілі крыж. Вечарам прыйшлі да нас у двор мужчыны з Міхалішак (зараз вуліца Карла Лібкнехта), хоць вечарамі хадзіць было забаронена. Мужчыны зрабілі драўляны крыж. І на світанку, у ня- дзелю, паставілі крыж каля магазіна, дзе зараз Наркевіч жыве, пры плоце. Там бяроза была невялікая.



На вёсцы пралі і ткалі за ноч палатно і вешалі на крыж. Мама прала добра. А каб ткаць, прыстасаванняў патрэбных не было. Таму яна прала, а мы з суседкай Ліляй Аляшкевіч вязалі аднолькавай шырыні палотны. Затым жанчыны сшылі гэтыя кускі і павесілі замест палатна. Гэта мама прыдумала. Мама спякла хлеб. Паставілі ікону. Пасля і каталікі паставілі крыж на рагу вуліцы Каперніка. Былі крыжы яшчэ вось як на рыбгаз ісці, і на горцы, перад рыбгазам, жалезныя. Але саветы пасля ўсё пазнішчалі.
У сярэдзіне вясны бамбілі Гарадзею. Павесяць ліхтары, усё роўна як жырандолі, аж тут яны былі відаць. Мама ўзяла грамнічную свечку, артас (хлеб, які раздаюць праз тыдзень пасля Вялікадня), свянцоную велікодную соль, святую кніжачку і тры раза абышла завулак і нашы хаты. І, верыце, ёсць Божая сіла. Усе ацалелі.
Я не шкадавала тады нават свае хаты. Калі бамбілі, мы ўсе ўцякалі. Калі фронт ішоў, хоць ішоў ён не доўга, усяго дзён два. Усе людзі баяліся карацельнага атрада, ён знішчаў усё…
Алена Быль

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!