Меню
Курс $  3.25 | €  3.55 | ₽100  3.67 |
Погода 15 °C

Голасам свайго пакалення

Светлана 1 месяц назад 0 50

Пост опубликован: 25.04.2024

З кожным годам фестываль паэзіі імя Паўлюка Пранузы “Голасам свайго пакалення” не страчвае сваёй актуальнасці і сёлета праходзіць ужо ў восьмы раз. Штуршком для такой добрай традыцыі стала значная падзея ў жыцці Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі — у 2015 годзе ёй было прысвоена імя Паўлюка Пранузы. Шматгранная дзейнасць Паўла Кузьміча на карысць Беларусі,
беларускага народа, роднай мовы, нацыянальнай культуры ўзвысіла не толькі Нясвіжчыну, дзе ён жыў і працаваў, але і ўсю беларускую зямлю.

“І вершам гаварыў заўсёды я...”. У Нясвіжу адбыўся VIII фестываль паэзіі імя Паўлюка Пранузы “Голасам свайго пакалення”

Праграма фестывалю ладзілася на некалькіх тэматычных пляцоўках, дзе адбыліся рэаліці-шоу “Шанс для невыдадзенай кнігі”, творчая сустрэча з паэткай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццянай Цвірко, літаратурна-музычная гасцеўня “І вершам гаварыў заўсёды я…”, літаратурнае дасье “Пісьменнікі-франтавікі. Людзі пяра: праўда пра вайну”, конкурс юных чытальнікаў “Чытаючы Паўлюка Пранузу”, творчая сустрэча з паэткай, членам Саюза пісьменнікаў Людмілай Яськовай.

“І вершам гаварыў заўсёды я...”. У Нясвіжу адбыўся VIII фестываль паэзіі імя Паўлюка Пранузы “Голасам свайго пакалення”

“І вершам гаварыў заўсёды я...”. У Нясвіжу адбыўся VIII фестываль паэзіі імя Паўлюка Пранузы “Голасам свайго пакалення”

“І вершам гаварыў заўсёды я...”. У Нясвіжу адбыўся VIII фестываль паэзіі імя Паўлюка Пранузы “Голасам свайго пакалення”

“І вершам гаварыў заўсёды я...”. У Нясвіжу адбыўся VIII фестываль паэзіі імя Паўлюка Пранузы “Голасам свайго пакалення”

Урачыста адкрыла фестываль дырэктар Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Аксана Рыжыкава.

“І вершам гаварыў заўсёды я...”. У Нясвіжу адбыўся VIII фестываль паэзіі імя Паўлюка Пранузы “Голасам свайго пакалення”

Пачалася славутая біяграфія Паўлюка Пранузы 18 сакавіка 1918 года ў маляўнічым куточку гомельскага Палесся — вёсцы Вылева Добрушскага раёна. На фестывалі прысутнічалі землякі Паўлюка Пранузы — супрацоўнікі Добрушскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, якіх не спыніў нават далёкі шлях — амаль 400 кіламетраў.

“І вершам гаварыў заўсёды я...”. У Нясвіжу адбыўся VIII фестываль паэзіі імя Паўлюка Пранузы “Голасам свайго пакалення”

Са словамі ўдзячнасці перад гасцямі мерапрыемства выступіла дырэктар Добрушскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Алена Паршакова.

“І вершам гаварыў заўсёды я...”. У Нясвіжу адбыўся VIII фестываль паэзіі імя Паўлюка Пранузы “Голасам свайго пакалення”

“І вершам гаварыў заўсёды я...”. У Нясвіжу адбыўся VIII фестываль паэзіі імя Паўлюка Пранузы “Голасам свайго пакалення”

Усе біяграфічныя звесткі, вытрымкі з твораў Паўла Кузьміча, скарыстаныя для напісання сцэнарыя фестываля, былі ўзяты з унікальных рукапісных тэкстаў і газет, якія падаравала установе і жыхарам г. Нясвіжа Валянціна Коцікава — сябар
Паўла Кузьміча. Яна наведала бібліятэку 18 сакавіка. Гэта дата была абраная невыпадкова — менавіта ў гэты дзень Паўлу Кузьмічу споўнілася б 106 гадоў. Валянціна Іванаўна прынесла з сабой найкаштоўнейшы падарунак: рукапісныя тэксты, фатаграфіі, відэаматэрыялы, газеты, аўдыёзапісы. Усё гэта папоўніла музей, створаны ў гонар нашага земляка. На жаль, яна не змагла быць на
мерапрыемстве, але супрацоўнікі бібліятэкі і ўсе прыхільнікі творчасці Паўла Кузьміча ўдзячны ёй за каштоўны ўклад у літаратурнае жыццё Нясвіжчыны.

“І вершам гаварыў заўсёды я...”. У Нясвіжу адбыўся VIII фестываль паэзіі імя Паўлюка Пранузы “Голасам свайго пакалення”

Дэмабілізаваўшыся, паэт трапіў у Нясвіж. Доўгі час ён выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Нясвіжскім педвучылішчы, а пасля — у сярэдняй школе №3 да самага выхаду на заслужаны адпачынак

“І вершам гаварыў заўсёды я...”. У Нясвіжу адбыўся VIII фестываль паэзіі імя Паўлюка Пранузы “Голасам свайго пакалення”

Праз усё жыццё пранёс у сэрцы любоў да нялёгкай настаўніцкай працы. І, зразумела, што настаўнік не мог не пісаць для дзяцей. Вершы Паўлюка Пранузы для малодшага пакалення — гэта яркая старонка беларускай дзіцячай паэзіі. Яны вылучаюцца добрым разуменнем дзіцячай псіхалогіі, выразнасцю мовы. Павел Кузьміч ведаў: па тым, якімі стануць дзеці, будуць меркаваць, якімі былі іх бацькі і настаўнікі. І ён імкнуўся працаваць так, каб дзеці раслі для добрых спраў, праз яго творы пазнавалі жыццё. У зале бібліятэцы прысутнічала ганаровы госць — дачка Паўла Кузьміча Пранузы — Алена Лявіцкая.

“І вершам гаварыў заўсёды я...”. У Нясвіжу адбыўся VIII фестываль паэзіі імя Паўлюка Пранузы “Голасам свайго пакалення”

Падчас мерапрыемства гледачам была прадстаўлена тэатральная пастаноўка “Аб чым нам кажа аўтар”, якую выканаў узорны дзіцячы тэатральны калектыў “Раптам” Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Валянціны Штоп.

“І вершам гаварыў заўсёды я...”. У Нясвіжу адбыўся VIII фестываль паэзіі імя Паўлюка Пранузы “Голасам свайго пакалення”

Сярод гасцей былі і калегі Паўла Кузьміча, паэткі, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Яськова, Людміла Круглік, Таццяна Цвірко, кіраўнік народнага калектыву аўтарскай песні і паэзіі “Жывіца” Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Ірына Карнаухава і пастаянная ўдзельніца ўсіх паэтычных фестываляў, наша зямлячка, літаратар і радыёвядучая Зоя Кулік.
Пры жыцці Павел Кузьміч цесна супрацоўнічаў з дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры. Ён перадаў частку сваіх рукапісаў, фотаздымкаў, кніг у фонд гэтай установы. На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік дырэктара па навуковай рабоце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Алеся Кузняцова і вучоны сакратар Наталля Калядчык. Так выпала, што Нясвіжчына стала для Паўлюка Пранузы другой радзімай, а Нясвіж — любімым горадам. Тут вытокі яго натхнення. Некаторы час Павел Кузьміч кіраваў літаратурным аб’яднаннем, якое дзейнічала пры раённай газеце “Чырвоны сцяг”. Паэт Мікола Маляўка, што працаваў разам з Паўлам Кузьмічом у райгазеце “Чырвоны сцяг”, узгадваў: “Школа літаб’яднання — добрая школа, калі ў ёй
працуюць такія настаўнікі, як Паўлюк Прануза”. У зале прысутнічала член раённага літаратурна-музычнага аб’яднання
“Валошкі”, што дзейнічае пры бібліятэцы, былы журналіст, якой пашчасціла асабіста ведаць Паўла Кузьміча — Раіса Хвір.
У 2003 годзе выйшла кніга Паўлюка Пранузы “Акуніся ты ў крыніцу”. Асобную падзяку яе аўтар выказаў у адрас кіраўніка праекта, сваёй зямлячкі Валянціны Коцікавай, якая з’яўлялася ініцыятарам стварэння гэтай кнігі. У афармленні кнігі выкарыстаны малюнкі пераможцаў конкурсу “Я верш малюю” па вершах Паўлюка Пранузы. Кожны год у рамках фестывалю праводзіцца конкурс ілюстрацый да вершаў паэта. У 2021 годзе з друку выйшла кніга “Фантазія алоўка і слова“, у якой змешчаны лепшыя малюнкі. У гэтым годзе пашыраны межы гэтага традыцыйнага конкурсу — створаны яшчэ і дыдактычныя гульні па творчасці паэта.

Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 16 работ. Кампетэнтнае журы выбрала з іх лепшыя работы, і пераможцы конкурсу творчых работ да вершаў Паўлюка Пранузы “Подых натхнення” былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі. Цырымонію ўрачыстага ўручэння дыпломаў і каштоўных прызоў правяла дырэктар Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы
Аксана Рыжыкава.

“І вершам гаварыў заўсёды я...”. У Нясвіжу адбыўся VIII фестываль паэзіі імя Паўлюка Пранузы “Голасам свайго пакалення”

“І вершам гаварыў заўсёды я...”. У Нясвіжу адбыўся VIII фестываль паэзіі імя Паўлюка Пранузы “Голасам свайго пакалення”

Паэт нарадзіўся вясной. Гэта была яго любімая пара. Пакінуў ён нас таксама вясной, не дажыўшы да свайго 90-годдзя адзін год і чатыры дні. Але паэт верыў у тое, што на змену старэйшаму пакаленню абавязкова прыйдзе таленавітая моладзь.
Больш дэталёва пазнаёміцца з біяграфіяй знакамітага чалавека, даведацца пра яго, як пра паэта, перакладчыка, ветэрана, педагога, грамадскага дзеяча можна, наведаўшы віртуальны музей Паўла Пранузы, націснуўшы адпаведную кнопку на афіцыйным сайце бібліятэкі.
Святлана РЫЖАКОВА-ЛУЦЭВІЧ.
Фота аўтара і Ірыны ЛУЧЫНОВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!