Меню
Курс $  3.26 | €  3.51 | ₽100  3.54 |
Погода 19 °C

Чытаем Паўлюка Пранузу

Нясвіжскія навіны 2 недели назад 0 12

Пост опубликован: 06.05.2024

У рамках VIII фестывалю паэзіі “Голасам свайго пакалення” традыцыйна прайшоў конкурс юных чытальнікаў “Чытаем Паўлюка Пранузу”. Галоўнай яго мэтай была і застаецца папулярызацыя
творчасці Паўлюка Пранузы, імя якога носіць галоўная бібліятэка раёна, а таксама выхаванне цікавасці да беларускай паэзіі, роднай мовы .На конкурс былі заяўлены 20 удзельнікаў у чатырох узроставых групах ад 6 да 16 гадоў.



Па ўмовах конкурсу дзеці дэкламуюць тут на памяць любімы вершаваны твор паэта на беларускай ці рускай мове. У журы звычайна запрашаюцца госці фестывалю. У гэтым годзе выступ удзельнікаў ацэньвалі паэтка і празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Цвірко, намеснік дырэктара па навуковай рабоце ўстановы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” А.А. Кузняцова, вучоны сакратар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Н.В. Калядчык. Напачатку конкурсу ўспомнілі творчы і жыццёвы шлях Паўла Кузьміча. Да віншавання канкурсантаў далучылася член Саюза пісьменнікаў Беларусі і кіраўнік літаратурна-паэтычнага аб’яднання “Купальскія зоры” пры Баранавіцкай цэнтральнай бібліятэцы Таццяна Яцук. Яна пазнаёміла прысутных са сваёй творчасцю і кнігамі.

Пры ацэнцы выступу журы ўлічвала веданне тэксту, ацэньвала выбар твора, глыбіню пранікнення ў вобраз і сэнс, а таксама выразнасць маўлення, эмацыянальнасць і артыстызм выканання.
Варта адзначыць, што з кожным годам дзеці стараюцца больш эмацыйна і пранікнёна чытаць вершы, імкнуцца перадаць унутраныя перажыванні і пачуцці, якія заклаў у свае творы Паўлюк Прануза. Удзельнікі дэкламуюць вершы пад музыкальнае і візуальнае суправаджэнне, у кожнага можна знайсці свае адметнасці. Ёсць у нас і пастаянныя ўдзельнікі конкурсу.

Пераможцамі ў сваіх узроставых групах сталі Данііл Сіманаў (1 месца) з Нясвіжскай гімназіі, вучаніца СШ №4 г. Нясвіжа Ульяна Курыльчык (2 месца), прадстаўніца СШ №4 г. Нясвіжа Ульяна Папко (3 месца), гімназістка Аліна Сысун (1 месца), два другіх месца ўзялі Данііл Паграбіцкі таксама з Нясвіжскай гімназіі і Карына Шах з Сейлавіцкай СШ, Максім Новік (3 месца) з СШ №4 г.Нясвіжа, гімназістка Ксенія Плакса, вучаніца СШ №1 г. Нясвіжа Аляксандра Лаўрыенка (2 месца), Марыя Урыцкая з СШ №4 г.Нясвіжа (3 месца), Алеся Тароцька (1 месца) з СШ №1 г.Нясвіжа і гімназістка Паліна Шыбко (2 месца).

Традыцыйна пераможцаў узнагародзілі дыпломамі і памятнымі падарункамі, а ўдзельнікаў конкурсу — граматамі. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі падарункі ад Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. А дзяўчатам-пераможцам Алесі Тароцька і Паліне Шыбко А.А. Кузняцова падаравала імянныя запрашэнні на бясплатнае наведванне ўсіх філіялаў музея.
Прыемна, што конкурс не страчвае сваёй актуальнасуці і набывае папулярнасць. Дзякуем удзельнікам і віншуем пераможцаў!

Алёна ЧУХЛЕЙ,
загадчык аддзелам
па рабоце з дзецьмі Нясвіжскай цэнтральнай
раённай бібліятэкі
імя Паўлюка Пранузы.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!