Меню
Курс $  3.26 | €  3.51 | ₽100  3.54 |
Погода 19 °C

На доўгія дзесяцігоддзі

Софья ЛЮБАНЕЦ 2 недели назад 0 36

Пост опубликован: 06.05.2024

Начальнік аддзела будаўніцтва ААТ “Нясвіжскі завод медпрэпаратаў” Аляксандр Фадзеевіч Платун прыйшоў на гэта прадпрыемства ў 2004 годзе ўжо дасведчаным спецыялістам, адпрацаваўшы да гэтага 19 з паловай гадоў прарабам у ПМК-218.

— Мяне запрасіў туды тагачасны дырэктар Міхаіл Міхайлавіч Чарапок, — узгадвае герой гэтага матэрыялу. — Трэба было рэалізоў- ваць праект, які быў завершаны ў 2010 го- дзе і паспяхова працуе і зараз — вытворчасць інфузійных раствораў па тэхналогіі “Bottle-puck”.Тр



эба адзначыць, што вернасць прафесіі, абранай яшчэ падчас навучання ў нясвіжскай школе-інтэрнаце, Аляксандр Фадзеевіч захоўвае ўсё жыццё. Пасля заканчэння вучобы ў школе ён паступіў у Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці “Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва”, які і скончыў у 1985 годзе. Аб выбары сваім ніколі не пашкадаваў.

— Прафесія мая самая мірная, таму ганаруся ёю і ні на якую іншую не прамяняў бы, — гаворыць мой суразмоўца.

З удзячнасцю ён і зараз узгадвае свайго першага настаўніка, якая падтрымала маладога спецыяліста ў прафесійным станаўленні — Любоў Пятроўну Сень, якая, на жаль, ужо пайшла з жыцця. Яна была ў той час прарабам ПМК-218.

— Мяне замацавалі за ёй, і першым аб’ектам, які мы разам будавалі, былі жылыя дамы ў Высокай Ліпе, якія ўзводзіліся пад патранажам тагачаснага кіраўніка мясцовай гаспадаркі Рыгора Сасноўскага, — расказвае Аляксандр Фадзеевіч.

Амаль 20 гадоў на адным месцы — гэта шмат, і калі паступіла прапанова з завода медпрэпаратаў, мой суразмоўца вырашыў паспрабаваць сябе ў іншай якасці — ужо не падрадчыкам, а заказчыкам. Калі раней проста дастаткова было ўзяць праект і будаваць па ім, то, перайшоўшы на завод начальнікам аддзела будаўніцтва, ён сутыкнуўся з новымі задачамі. Работы пачыналіся з атрымання дазволу ад мясцовай улады, узгаднення ўсіх неабходных тэхнічных умоў, затым складалася дамова з праектнай арганізацыяй, праект праходзіў экспертызу і толькі потым выбіралася падрадная арганізацыя, неабходныя інжынерныя кампаніі.

— Усё, што было пабудавана за 20 гадоў на заводзе медпрэпаратаў, гэта заслуга не толькі аднаго мяне, але і ўсіх тых людзей, з якімі мне давялося разам працаваць. Адзін у полі не воін, — гаворыць Аляксандр Фадзеевіч. — Цяпер наш аддзел вельмі абнавіўся і амаладзіўся. З вялікай удзячнасцю ўзгадваю інжынера па тэхнічным наглядзе Тамару Усеваладаўну Бродскую і начальніка будаўнічага ўчастка Васіля Рыгоравіча Вайтовіча.

Вельмі шмат было зроблена рэканструкцыі, мадэрнізацыі, бягучых рамонтаў, звязаных у асноўным з вытворчай базай — гэта і вытворчасць “Bottle-puck”, і вытворчасць у шкляной бутэльцы і ПВХ-пакетах, і мадэрнізацыі лабараторый — хімічнай і мікрабіялагічнай. Цяпер ідзе будаўніцтва біялагічнай лабараторыі, якое павінна быць завершана ў гэтым годзе. Будынак, у якім яна пакуль дзейнічае — гістарычны, 1900-га года пабудовы, і яго ў любым выпадку трэба вызваляць ад вытворчых патрэб. Таму кіраўніцтвам было вызначана месца, дзе ўзводзіцца новая лабараторыя, якая адпавядае ўсім сучасным патрабаванням. Генпадрадчыкам выступае ТАА “Еўратэхпрам”. На мадэрнізацыі будынка кацельні працуе генпадрадчыкам ТАА “Рэмкатлапраект” з г. Гомеля. Для выбару падрадчыка праводзіцца адпаведная праца — тэндэры або перамовы, за якімі таксама сочыць мой суразмоўца.

На пытанне, што для яго значыць год якасці, Аляксандр Платун адказаў, што ў фармпрамысловасці якасць — гэта асноўнае, таму для яго і для яго таварышаў па працы кожны год — год якасці. Лекі не могуць быць няякаснымі. Нават рамонтныя работы, якія праводзяць нашы людзі і іншыя арганізацыі ўнутрывытворчага будынка, таксама павінны адпавядаць вельмі сур’ёзным
патрабаванням, — адзначае мой суразмоўца.

Калі ж гаварыць пра тое, які аб’ект на заводзе запомніўся яму больш за ўсё, то, па яго ўласным прызнанні, гэта было для яго самае першае даручэнне, над якім давялося тут працаваць — вытворчасць інфузійных раствораў па тэхналогіі «Bottle-puck», для якой рэканструяваліся ўжо існуючыя памяшканні.

— Гэта было самым цікавым — унікаць у тое, чаго раней не ведаў. Генпадрадчыкам быў ААТ “Салігорскі будтрэст №3”, субпадрадчыкам — маскоўская фірма “Чыстае паветра”, ад якой шмат чаму давялося навучыцца, — узгадвае Аляксандр Фадзеевіч.

У наступным годзе ён адзначыць 40-годдзе сваёй працы ў будаўніцтве. Але калі ўлічыць сюды яшчэ і ўдзел у студэнцкіх будатрадах, то гэта лічба будзе яшчэ большай.

— Праца для мяне — гэта амаль што маё ўсё. На нешта іншае проста не хапае часу, — сказаў у канцы нашай гутаркі мой суразмоўца. — У канцы месяца часта даводзіцца затрымлівацца, каб навесці парадак у дакументах, падбіць пэўныя вынікі і вызначыць задачы на бліжэйшы час. Аднак гэта мяне не засмучае. Усё ж такі мая работа — гэта тое, што служыць людзям дзесяцігоддзямі, а таму зроблена яна павінна быць найлепшым чынам.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!