Меню
Курс $  3.25 | €  3.53 | ₽100  3.56 |
Погода 15 °C

Ад Кіева да Нясвіжа праз Алтайскі край

Нясвіжскія навіны 1 неделя назад 0 15

Пост опубликован: 10.05.2024

Несвіжане старэйшага ўзросту памятаюць жыхара нашага горада Міхаіла Пятровіча Драздэнку, рабочага райаграпрамтэхнікі, кавалера ордэнаў “Знак Пашаны” і Айчыннай вайны 2-й ступені. Яго біяграфія — яркае сведчанне дружбы і яднання трох славянскіх народаў: беларусаў, рускіх, украінцаў.

Міхаіл Драздэнка нарадзіўся пад Кіевам у шматдзетнай сям’і. Рана застаўся без бацькоў, жыў у нястачы. У пошуках лепшага жыцця апынуўся ў Алтайскім краі. Адсюль, калі ішла Вялікая Айчынная вайна, юнака праводзілі ў Чырвоную Армію. Яго часць фарміравалася ў Барнауле. Адтуль трапіў пад Маскву. У вучэбным палку рыхтавалі вадзіцеляў-механікаў, спецыялістаў іншых ваенных прафесій. Міхаіл Драздэнка ўмеў кіраваць магутнай ваеннай тэхнікай, выконваць работу сапёра.



Іх механізаваная брыгада ваявала на I Беларускім фронце. Летам 1944 года герой гэтага аповеду ўдзельнічаў у размініраванні так званага “чортавага поля” на беларускай зямлі, каб ачысціць шлях савецкім танкам для іх кідка на Мінск. У мірныя дні Міхаіл Пятровіч успамінаў: “Зямля, здаецца, дыбілася, гарэла ад артпад- рыхтоўкі. Фашысцкія ваякі давалі дзёру, адчувалі свой блізкі канец”.
На польскай зямлі савецкі механізаваны корпус, дзе ваяваў Міхаіл Пятровіч, трапіў у акружэнне. 3 яго выходзілі ў смяротнай схватцы з фашыстамі. Там Драздэнку кантузіла, але малады, дужы арганізм справіўся. Доўгачаканы Дзень Перамогі ён сустрэў у страі.
Мірнае жыццё, так сталася, будаваў у Беларусі, у нашым Нясвіжы. Стварыў сям’ю з дзяўчынай-беларускай, яны вырасцілі двух сыноў, тыя — сваіх дзяцей. Падрастаюць праўнукі Міхаіла Пятровіча.
Вось такая повязь часоў, такое перапляценне лёсаў людзей, цэлых народаў. I наша мінулае дае падставу сцвярджаць, што толькі ра- зам, у цеснай суполцы, пры ўзаемаразуменні мы будзем моцнымі і непераможнымі.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!