Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

“Нясвіжскія натхненні Напалеона Орды” і не толькі

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 2
Нязменным поспехам карыстаюцца выступленні струннага аркестра Заслужанага калектыву  “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай

Нязменным поспехам карыстаюцца выступленні струннага аркестра Заслужанага калектыву
“Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай



Свята мастацтваў “Музы Нясвіжа-2017” стала галоўнай падзеяй мінулага тыдня. Музыка, гісторыя і выяўленчае мастацтва ізноў сабралі сваіх прыхільнікаў на пяці канцэртных пляцоўках горада, дзе для аматараў прыгожага былі падрыхтаваны разнастайныя мастацка-асветніцкія праграмы.

(Працяг. Пачатак у № 40)

Падчас прэс-канферэнцыі на пытанні журналістаў адказвалі выконваючая абавязкі начальніка галоўнага ўпраўлення  ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  Мінаблвыканкама Святлана Баранок, народны артыст  Беларусі, прафесар, мастацкі кіраўнік свята мастацтваў Міхаіл Фінберг, старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко  і доктар мастацтвазнаўства, прафесар Вольга Дадзіёмава

Падчас прэс-канферэнцыі на пытанні журналістаў адказвалі выконваючая абавязкі начальніка галоўнага ўпраўлення
ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі
Мінаблвыканкама Святлана Баранок, народны артыст
Беларусі, прафесар, мастацкі кіраўнік свята мастацтваў Міхаіл Фінберг, старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко
і доктар мастацтвазнаўства, прафесар Вольга Дадзіёмава

Фрагмент канцэрта ў касцёле Божага Цела. Спявае вакальны  ансамбль Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлавай

Фрагмент канцэрта ў касцёле Божага Цела. Спявае вакальны
ансамбль Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлавай

Першым акордам свята “Музы Нясвіжа” стаў спектакль Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь тэатра імя Уршулі Радзівіл “Два тузіны пунцовых руж” па п’есе італьянскага драматурга Альда дэ Бенедэцці. Гэта лёгкая, жывая і кранальная камедыя, пранізаная тым іскрамётным гумарам, якім здаўна славі-ліся італьянцы, пасля з’яўлення на сцэне ў 1936 годзе была пераведзена на 27 моў і з нязменным поспехам працягвае крочыць па краінах і кантынентах.

П’еса раскрывае гісторыю сямейнай пары, якая перажывае крызіс у адносінах. Ён і яна па-ранейшаму кахаюць адзін аднаго, але імі авалодала самота ад звыклага ўкладу жыцця, яны жадаюць новых эмоцый і ў выніку атрымліваюць іх, зрабіўшы нечаканае адкрыццё, што новае — гэта далёка не заўсёды лепшае. Нездарма некаторыя гледачы адзначылі, што ў спектаклі вельмі шмат  прыкмечана з рэальнага жыцця, і яго было б вельмі карысна паглядзець многім сямейным парам, а таксама тым, хто толькі збіраецца ўступіць у шлюб.

Назаўтра, у пятніцу 19 мая, “Музы Нясвіжа” прадоўжыліся канцэртам струннага квартэта Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад назвай “Беларускія матывы” ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы, дзе гучала музыка Станіслава Манюшкі, Міхала Клеафаса Агінскага, Пятра Падкавырава і Уладзіміра Кур’яна, і навуковымі чытаннямі “Повязь пакаленняў і эпох” з удзелам народнага артыста Беларусі, прафесара, мастацкага кіраўніка свята мастацтваў Міхаіла Фінберга і доктара мастацтвазнаўства, прафесара Вольгі Дадзіёмавай.

Маэстра Фінберг падчас гутаркі з аматарамі мастацтва адзначыў, што Год навукі нездарма змяніў сабой Год культуры, таму што без навуковага падмурка немагчыма развіццё і само існаванне музыкі як культурнай з’явы, і гэта штогод пацвярджаецца на “Музах Нясвіжа” — навукова-асветніцкім фэсце, які быў задуманы для папулярызацыі беларускай музычнай класікі і выхавання ў людзей гонару за сваю гісторыю і культуру.

Непараўнальныя ўражанні ў слухачоў пакінуў канцэрт у касцёле Божага Цела

Непараўнальныя ўражанні ў слухачоў пакінуў канцэрт у касцёле Божага Цела

У гарадской ратушы гучала музыка ў выкананні творчых  калектываў Заслужанага калектыву “Нацыянальны  акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” — ансамбля  кларнетыстаў, якім кіруе Віталь Зубраўскі, і ансамбля  флейтыстаў пад кіраўніцтвам Юліі Шчасновіч

У гарадской ратушы гучала музыка ў выкананні творчых
калектываў Заслужанага калектыву “Нацыянальны
акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” — ансамбля
кларнетыстаў, якім кіруе Віталь Зубраўскі, і ансамбля
флейтыстаў пад кіраўніцтвам Юліі Шчасновіч

2258

Пасля бібліятэкі “Музы” перамясціліся ў гарадскую ратушу, дзе ў выкананні творчых калектываў Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” — ансамбля флейтыстаў пад кіраўніцтвам Юліі Шчасновіч і ансамбля кларнетыстаў, якім кіруе Віталь Зубраўскі, — гучала музыка прадстаўнікоў беларускай кампазітарскай школы розных часоў — Станіслава Манюшкі, Мікалая Чуркіна, Генрыха Вагнера, Натана Рубінштэйна, Дзмітрыя Смольскага, аб’яднаная ў канцэрт пад сімвалічнай назвай “Музычныя перазовы Нясвіжскай ратушы”.

Пасля прэс-канферэнцыі, якая адбылася там жа, у ратушы, свята перамясцілася ў раённы цэнтр культуры, у фае якога адбылося адкрыццё выставы з пленэрнага фонду Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў “Мая радзіма ў юнацкіх марах” і прэзентацыя твораў студыі выяўленчага мастацтва Палаца культуры ААТ “Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод” “Мая Беларусь”. Аматараў мастацтва цёпла прывітаў старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко, які адзначыў, што падчас ІХ міжнароднага пленэру імя Сеўрука, які завяршыўся ў Нясвіжы непасрэдна перад пачаткам “Музаў”, было вельмі прыемна бачыць на нясвіжскай зямлі такую колькасць таленавітай моладзі, і пажадаў далейшых поспехаў юным мастакам і іх педагогам. Сваімі ўражаннямі ад пленэру і тлумачэннем таго, што стараліся ўкласці ў свае работы іх выхаванцы, з прысутнымі падзяліліся загадчык мастацкага аддзялення Нясвіж-скай дзіцячай школы мастацтваў Марына Канавалава і кіраўнік студыі выяўленчага мастацтва Палаца культуры ААТ “Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод” Святлана Купрыянава.

 

Фрагмент спектакля Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь тэатра імя Уршулі Радзівіл  “Два тузіны пунцовых руж” па п’есе італьянскага  драматурга Альда дэ Бенедэцці. Ролі выконваюць:  Людміла Вітко, Максім і Андрэй Курганскія

Фрагмент спектакля Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь тэатра імя Уршулі Радзівіл
“Два тузіны пунцовых руж” па п’есе італьянскага
драматурга Альда дэ Бенедэцці. Ролі выконваюць:
Людміла Вітко, Максім і Андрэй Курганскія

Яшчэ адным прыемным момантам адкрыцця выставы творчасці юных мастакоў стала ўзнагароджанне педагога і мастачкі Марыны Канавалавай і дырэктара Нясвіжскай ДШМ Ядвігі Турко Падзякамі старшыні Нясвіжскага райвыканкама.

Пасля знаёмства з выставай удзельнікі свята перайшлі ў глядзельную залу РЦК, дзе ізноў запанавала яе вялікасць Музыка. Гала-канцэрт “Нясвіжскія натхненні Напалеона Орды”, на якім і адбылося афіцыйнае адкрыццё свята мастацтваў, быў прысвечаны 210-годдзю гэтага неардынарнага творцы.

Напалеон Орда, якога па-свойму шануюць і беларусы, і палякі, і літоўцы, быў сапраўды надзвычай адораным чалавекам. Ён нара-дзіўся ў родавым маёнтку  Варацэвічы Пінскага павета Мінскай губерні (зараз — вёска ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці). Яго бацькамі былі збяднелы дваранін літоўскага пахо-джання Міхаіл Орда і Жазэфі з рода Бутрымовіч. Пачатковую адукацыю ён атрымаў дома, затым вучыўся ў гімназіі ў Свіслачы.

У 1823 годзе паступіў у Віленскі ўніверсітэт на фізіка-матэматычны факультэт, аднак за ўдзел у тайным студэнцкім таварыстве “Заране” ў 1827 годзе быў арыштаваны і выключаны з універсітэта.

Прыняў актыўны ўдзел у паўстанні 1831 года, за што быў узнагароджаны крыжам ордэна “Virtuti Militari” і атрымаў званне капітана.

На  канцэрце  ў гарад-ской  ратушы —  маладое пакаленне несвіжан

На канцэрце ў гарадской
ратушы — маладое пакаленне несвіжан

У “Мазурцы”  Міхаіла Ельскага,  якога суайчыннікі  называлі  беларускім  Паганіні,  саліруе  Яўгенія  Арлова

У “Мазурцы” Міхаіла Ельскага, якога суайчыннікі называлі беларускім Паганіні, саліруе Яўгенія Арлова

Падчас канцэрта ў касцёле Божага Цела дырыжыруе Людміла Каліноўская

Падчас канцэрта ў касцёле Божага Цела дырыжыруе Людміла Каліноўская

“Варыяцыі на адной  струне” Нікола Паганіні выконвае  на кантрабасе Аляксей Ствол

“Варыяцыі на адной струне” Нікола Паганіні выконвае на кантрабасе Аляксей Ствол

Пасля разгрому паўстання ў 1833 годзе        Напалеон Орда быў вымушаны пакінуць свой дом і пад чужым імем эмігрыраваць у Парыж. У эміграцыі жыў у Аўстрыі, Швейцарыі, Італіі, а ў верасні 1833 года атрымаў статус эмігранта ў Францыі і застаўся ў Парыжы. У гэты час вызначыліся яго асноўныя прыярытэты ў творчасці — музыка і жывапіс.

Падчас жыцця ў Парыжы Напалеон Орда стаў вядомым у шырокіх колах еўрапейскай інтэлігенцыі. Ён быў знаёмы з    Ф. Лістам, Дж. Расіні, Дж. Вердзі, Ж. Гуно, Г. Берліёзам, А. Бальзакам, А. Стэндалем, П. Віардо, І. Тургеневым. Разам з Фрэдэрыкам Шапэнам ён музыцыраваў на вечарах у дамах Плятэраў і Чартарыйскіх. Прымаў удзел у літаратурных сходах, суправа-джаючы ігрой на фартэпіяна паэтычныя імправізацыі Адама Міцкевіча.

З 1833 года Напалеон Орда вучыўся маляванню ў студыі майстра архітэктурнага пейзажу П’ера Жэрара. У падарожжах па Францыі, Аўстрыі, Шатландыі, Бельгіі, Галандыі, Іспаніі, Партугаліі, Паўночнай Афрыцы маляваў пейзажы, галоўным чынам, гарадскія віды.

Быў дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы да яе закрыцця ў час рэвалюцыі 1848 года. Прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці так званай Вялікай польскай эміграцыі. Пасля таго, як Аляксандр II у 1856-м аб’явіў аб амністыі для ўдзельнікаў паўстання, вярнуўся на радзіму, з гэтага ж года жыў у Пінску. У 1862 го-дзе пераехаў на Валынь і па запрашэнні генерала Адама Ржавускага быў дамашнім настаўнікам музыкі.

Памёр Напалеон Орда ў Варшаве. Згодна з завяшчаннем, яго пахавалі ў Янове ў фамільным склепе.

Творчым і жыццёвым крэда гэтага вялікага чалавека былі словы: “Хто хоць прыгаршняю зямлю носіць, той зможа насыпаць гару”. І сапраўды, ён пакінуў пасля сябе сапраўдную гару творчай спадчыны: стаў аўтарам паланэзаў, мазурак, вальсаў, накцюрнаў, склаў “Граматыку польскай мовы для французаў”, выдаў “Граматыку музыкі” і альбом краявідаў Гро-дзенскай, Вілен-скай, Мінскай, Ковенскай, Валынскай, Падоль-скай і Кіеўскай губерняў, пакінуўшы пасля сябе больш за 1150 пейзажаў.

“Музычным прынашэннем” гэтаму вялікаму сыну беларускай зямлі назвала канцэрт “Нясвіжскія натхненні Напалеона Орды” яго вядучая, доктар мастацтва-знаўства, прафесар Вольга        Дадзіёмава. Дзякуючы яе змястоўным каментарыям, перад слухачамі паўставалі факты з жыцця кампазітара і мастака і тая культурная прастора, якая яго атачала.

Трэці дзень “Музаў Нясвіжа”, якія так і хочацца па даўняй звычцы назваць фестывалем, прайшоў у большай сваёй частцы таксама пад знакам класічнага музычнага мастацтва. Ён азнаменаваўся канцэртам у касцёле Божага Цела “Сакральныя традыцыі Нясвіжскай зямлі” і канцэртам у Тэатральнай зале замка Радзівілаў “Вяртанне з нябыту: музыка беларускіх замкаў і палацаў”. Канцэрт у касцёле, складзены з твораў кампазітараў каталіцкай канфесіі — Джорджа Гаспарыні, Антоніа Вівальдзі, Іагана Баха, Франца Шуберта і іншых, уключаючы Напалеона Орду, Міхала Клеафаса Агінскага і Соф’ю Радзівіл, стаў сапраўдным мастом з зямлі ў неба, у якое слухачоў перанеслі струнны аркестр і вакальны ансамбль Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Цудоўныя ўражанні пакінуў і канцэрт у замку, дзе аматары класікі змаглі ўспомніць вядомыя і адкрыць для сябе новыя старонкі з гісторыі беларускай і ўвогуле еўрапей-скай музыкі, паміж якімі яшчэ з часоў эпохі Адраджэння былі самыя цесныя сувязі.

Сярод слухачоў канцэртаў  у касцёле Божага Цела і замку Радзівілаў, дзе гучала музыка італьянскіх кампазітараў, была аташэ пасольства Італіі ў Беларусі па культуры  спадарыня Крысціна Ск’явон

Сярод слухачоў канцэртаў
у касцёле Божага Цела і замку Радзівілаў, дзе гучала музыка італьянскіх кампазітараў, была аташэ пасольства Італіі ў Беларусі па культуры
спадарыня Крысціна Ск’явон

Падчас суботняга канцэрта ў замку Радзівілаў выступае струнны аркестр  Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр  Беларусі” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай

Падчас суботняга канцэрта ў замку Радзівілаў выступае струнны аркестр
Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр
Беларусі” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай

Заўсёды “на ўра” прымае публіка выступленне  Дзмітрыя Качароўскага

Заўсёды “на ўра” прымае публіка выступленне
Дзмітрыя Качароўскага

Заключныя хвіліны свята мастацтваў “Музы Нясвіжа-2017”:  на сцэне справа — старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко  і мастацкі кіраўнік  “Музаў” маэстра Міхаіл Фінберг

Заключныя хвіліны свята мастацтваў “Музы Нясвіжа-2017”:
на сцэне справа — старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко
і мастацкі кіраўнік “Музаў” маэстра Міхаіл Фінберг

Завяршыліся “Музы Нясвіжа-2017” традыцыйным эстрадным канцэртам у РЦК “У промнях джазавага мастацтва”.

Арганізацыя і правядзенне гэтага выдатнага музычна-асветніцкага фэсту сталі магчымымі, дзякуючы падтрымцы Міністэрства культуры рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Нясвіж-скага раённага выканаўчага камітэта і Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”.

Да пабачэння, “Музы Нясвіжа-2017” ! Да сустрэчы, “Музы Нясвіжа-2018”!

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі

ЕРМАШЭНКА,

Святланы ПОЛЬСКАЙ. 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!