Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 11 °C
0a2940db 99f6 4ca2 9b40 d29643803091

Ушаноўвалі жанчын-працаўніц

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК у Мінску прайшоў маштабны рэспубліканскі Форум сельскіх жанчын.
Мерапрыемства стала не толькі святам для прадстаўніц прыгожага полу, але і магчымасцю абмяняцца вопытам і падзяліцца ідэямі.
Сярод дэлегатаў форуму — жыхаркі Нясвіжчыны: аператар машыннага даення Марыя Рацкевіч і аператар жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм СВК “Агракамбінат Сноў” Аксана Кухта. Пасля мерапрыемства карэспандэнты “НН” пагутарылі з дэлегатамі форуму.



Марыя Рацкевіч, аператар машыннага даення СВК “Агракамбінат Сноў”:
— Наведаўшы Форум сельскіх жанчын, які праходзіў з 18 па 19 лістапада ў сталіцы, я засталася пад вялікім прыемным уражаннем. Усё — ад прагарамы да арганізацыі — атрымалася на вышэйшым узроўні. Удзельніц было звыш 300 чалавек. Гэта былі жанчыны самых розных прафесій: з тых, каго запрашалі на сцэну, я, мусіць, адна з усіх была аператарам машыннага даення. Ад сябе, звяртаючыся да прысутных, ад усёй душы таксама сказала некалькі слоў, а менавіта тое, у што непахісна веру: горад не пражыве без вёскі. Бо ўсё адтуль — і малачко, і мяска, ды й хлеб перш-наперш.

Нас вельмі ветліва, гасцінна прынялі, паказалі шмат цікавага. У першы дзень пасля афіцыйнага адкрыцця мы наведалі Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі, паглядзелі “Шчаўкунчыка”. Я даўно не была на такіх мерапрыемствах, таму для меня наведванне тэатра стала сапраўдным святам. На наступны дзень мы накіраваліся ў музей Вялікай Айчыннай вайны, нам правялі экскурсію па Мінску на аўтобусе. Наведалі таксама Храм-помнік Усіх Святых — дзівоснае месца, такая там своеасаблівая атмасфера!
Давялося мне яшчэ і інтэрв’ю тэлеканалу “Мір” даць, падзякаваць у чарговы раз арганізатарам за такую ўвагу да нас, сельскіх жанчын. Сапраўды, было відаць, што некаторыя з запрошаных працаўніц прыехалі нават з самых глыбінак — тыя, хто наўрад ці самі выбраліся б у той жа тэатр ці зладзілі б якую-небудзь культурную праграму ў сілу сваёй занятасці, а тут — паўнавартасны адпачынак, які пакінуў шматлікія эмоцыі і ўспаміны.

Я вельмі ўдзячная, што мяне выбралі і запрасілі на гэтае цудоўнае мерапрыемства. Удзячная і тым, хто яго зладзіў, арганізаваў, хто нам дапамагаў. Мы раззнаёміліся, падзяліліся вопытам, абмяняліся ўражаннямі. І хочацца пажадаць ад усёй душы, каб такая традыцыя абавязкова замацавалася, і кожны новы год мы ўшаноўвалі працавітыя жаночыя рукі ў іх няпростай справе!

Аксана Кухта, аператар жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм и (цялятніца) СВК “Агракамбінат Сноў”:
— Мне ўсё вельмі спадабалася: як цёпла прымалі, як праводзілі дадому. Уразіла прыгажосць Вялікага тэатра, сама пастаноўка “Шчаўкунчык” — неверагодная. Больш за ўсё хацелася б сказаць аб храме. Калі знаходзішся там, адчуваеш, што ён пабудаваны з вялікай любоўю. Прадумана да дробязяў кожная дэталь, настолькі там усё хораша.
Я вырашыла туды яшчэ ў летні перыяд з’ездзіць, надаць больш ўвагі гэтаму месцу. Вядома, уражанняў вельмі шмат, як быццам прынцэсы пабывалі на балі.
Сярод удзельніц нашага форуму былі і тыя, хто ўпершыню трапіў у тэатр. Прыемна было назіраць за іх эмоцыямі. Спачатку як прыехалі, кожны трымаўся сваіх. Але дзякуючы сяброўскай атмасферы хутка знайшлі агульную мову, пагутарылі, падзяліліся досведам.
Дарэчы, кожная з нас жыла ў асобным нумары, вельмі прыгожым і камфортным, што стала для нас цудоўным адпачынкам. Хацелася, каб для жанчын такое праводзілася часцей. Часта мы ў мітусні паміж домам і працай не паспяваем памятаць, што мы жанчыны і нам трэба ўмець радаваць сябе.
Гэтыя два дні застануцца ў нашай памяці на заўсёды.
Я вельмі моцна ўдзячна дзяржаве, якая арганізавала такое свята.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!