Меню
Курс $  3.27 | €  3.55 | ₽100  3.68 |
Погода 13 °C

Арыгінальныя вобразы і непаўторны стыль

Софья ЛЮБАНЕЦ 1 год назад 0 1

Пост опубликован: 10.05.2023

У мастацкай галерэі “Мара” адкрылася выстава мастака з Кобрына Сяргея Касцюка “Напрадвесні”.  Аўтар выставы скончыў у 2006 годзе Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К. Глебава, атрымаўшы там класічную мастацкую адукацыю, і практычна адразу пачаў шукаць свой шлях, ствараць свой непаўторны стыль. Адпрацаваўшы ў сталіцы восем гадоў, вярнуўся на радзіму, дзе, як вядома, і сцены дапамагаюць. Арыгінальныя вобразы і непаўторны стыль



Мастацкі арсенал творцы багаты — ён працуе ў станковым жывапісе, графіцы, калажы, акварэлі, стварае арт-аб’екты. Яго персанальныя выставы праходзілі ў Мінску, Кобрыне, Брэсце, а работы знаходзяцца ў прыватных зборах Беларусі і шэрагу замежных краін: Германіі, Польшчы, Кіпра, Украіны, Расіі. Дарэчы, некаторыя нясвіжскія гледачы ўжо знаёмыя з творчасцю Сяргея Касцюка дзякуючы яго выставе ў салоне-галерэі “Скарбніца”, якая праходзіла там у мінулым годзе, але змяшчала не такую значную колькасць работ. Арыгінальныя вобразы і непаўторны стыль

І вось цяпер, у прасторных памяшканнях “Мары”, творчасць мастака заблішчэла новымі гранямі — кветкі, людзі, вобразы прыроды і выявы горада не спрачаюцца адно з адным, не заглушаюць “сусед суседа”, а займаюць кожны сваю асаблівую прастору і дазваляюць палюбавацца на сябе здалёк, ад чаго ўражанне часта моцна змяняецца.

Напрыклад, карціну “Раніца панядзелка”, якая выклікала шмат пытанняў у гледачоў, сам аўтар тлумачыць проста:

— Гэта самы сапраўдны зрэз рэальнасці без усякай фантастыкі. Аднойчы у палову восьмай раніцы (пара года была халоднай), калі было яшчэ цёмна, я ехаў з работы (працаваў вартаўніком, таму якраз сыходзіў з працы тады, калі большасць з нас на яе едзе ці ідзе), і ўбачыў, як людзі бягуць па пешаходным пераходзе і ад фараў машын кладуцца такія жывапісныя цені, што адразу зразумеў: гэты момант павінны трапіць на палатно. Так з’явілася “Раніца панядзелка”. Але сумесную творчасць мастака і гледача ніхто не адмяняў, таму калі вы бачыце там якія-небудзь свае вобразы, я гэтаму толькі рады.Арыгінальныя вобразы і непаўторны стыль Арыгінальныя вобразы і непаўторны стыль

На пытанне аб стылі свайго жывапісу Сяргей Касцюк з усмешкай адказаў, што рабіць вывады аб стылях — гэта больш задача мастацтвазнаўзцаў, а задача мастака — маляваць так,  як кліча душа, але пасля некаторага роздуму дадаў, што ўсё ж такі ў яго творчасці пераважае экспрэсіянізм, хаця на выставе сабраны розныя работы — тут можна ўбачыць і больш рэалістычны жывапіс з больш ці менш імпрэсіяністскімі нотамі, і чысты экспрэсіянізм.

— У любым выпадку ва ўсіх маіх карцінах ёсць пазнавальныя вобразы, — адзначыў мой суразмоўца. — Хаця ёсць і зусім абстрактныя работы. У гэтым плане мне вельмі падабаецца выказванне Пабла Пікассо пра тое, што “розныя пабуджэнні патрабуюць рознага метаду выражэння”. У яго самога былі вельмі розныя работы — рэалізм змяняўся на кубізм і гэтак далей. Таму я для сябе прыняў рашэнне, што тыповыя страхі мастака пра тое, каб не згубіць свой твар, захаваць свой стыль — гэта не тое, чаго трэба баяцца. Пазнавальнасць у любым выпадку будзе, калі мастак шчыры ў сваёй творчасці і калі ён зразумеў сам сябе — свой тэмперамент, свае моцныя і слабыя бакі, атрымаў пэўныя веды і развіў свой тэхнічны багаж. Калі гэты багаж ёсць — на яго аснове ты можаш працаваць і ў рэалізме, і абстракцыянізме, і ва ўсім, у чым захочаш. Галоўнае — усвядоміць базавыя законы — кампазіцыю, колер, пластыку і іншае. А затым трэба адыходзіць ад акадэмізму, каб знаходзіць свае выразныя сродкі, свае вобразы. Арыгінальныя вобразы і непаўторны стыль Арыгінальныя вобразы і непаўторны стыль

Што тычыцца тэмаў для творчасці, то зараз Сяргей Касцюк працуе над трыма асноўнымі рабочымі праектамі. Гэта “Анатомія кахання”, у якім раскрываецца тэма жаночай прыгажосці, кветак, музыкі і гэтак далей, “Чалавек і час”, дзе ўжо больш экспрэсіянізму і драматызму, цяжкіх, складаных пачуццяў і “Дыялогі з Сусветам”, над якім, дарэчы, мастак цяпер працуе больш за ўсё. Работы з гэтай серыі маюць нават містычные значэнне, далёка адыходзяць далёка ад паўсядзённасці і клічуць задумацца аб месцы чалавека ў Сусвеце і глабальных сілах, якія кіруюць яго жыццём.

Работы з некаторых праектаў ёсць на выставе, і я раю аматарам жывапісу наведаць яе, каб адкрыць для сябе новую старонку ў мастацтве і пабыць у “сатворчасці” з мастаком, які, нагадаю яшчэ раз, толькі рады, калі глядач бачыць у яго карцінах нешта сваё, блізкае менавіта яму.

Выстава працягнецца да пятага чэрвеня. Не прапусціце!

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!