Меню
Курс $  3.27 | €  3.55 | ₽100  3.68 |
Погода 20 °C

Лепшы горад — не абавязкова вялікі горад

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 1

Пост опубликован: 25.05.2023

Гледзячы на тое, як актыўна ідзе апошнім часам добраўпарадкаванне нашага цудоўнага горада, я задумалася аб тым, што не так ужо часта (а правільней кажучы, вельмі нават рэдка, не лічачы блізкі ад нас Клецк) мы з вамі бываем у іншых раённых цэнтрах нашай краіны. Асабліва — у вельмі далёкіх, што месцяцца ў іншых абласцях. Цікава, а што там і як?

Як быццам у адказ на гэтыя думкі, мне на вочы трапіла інфармацыя аб тым, што нядаўна ўрад Беларусі выбраў самыя чыстыя і добраўпарадкаваныя населеныя пункты краіны. І, уявіце сабе, самым добраўпарадкаваным горадам быў прызнаны не Мінск.



На працягу года населеныя пункты ацэньваліся па розных параметрах — па плошчы зялёных насаджэнняў на аднаго жыхара, колькасці спартыўных пляцовак, забяспечанасці грамадскімі туалетамі. Параўноўвалі таксама якасць дарожнага пакрыцця.
У першай катэгорыі (сюды ўваходзіць Мінск і ўсе абласныя цэнтры) перамог Брэст. Горад набраў 305 балаў і атрымаў за гэта прэмію памерам 296 тысяч рублёў.
Сярод гарадоў з насельніцтвам ад 50 тысяч жыхароў і болей выйгралі Мазыр і Бабруйск. Ім вы- дзелілі па 111 тысяч рублёў.
Жабінка, Маларыта і Глыбокае сталі пераможцамі ў трэцяй катэгорыі (гарады і гарадскія пасёлкі з насельніцтвам ад 10 да 50 тысяч жыхароў). Кожны населены пункт заахвочаны сумай у памеры 74 тысячы рублёў.
Сярод гарадоў і гарадскіх пасёлкаў з насельніц- твам да 10 тысяч жыхароў лепшымі сталі Брагін, Бялынічы, Чэрыкаў і гарадскі пасёлак Антопаль Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Ім дасталася па 55,5 тысячы рублёў.
Таксама самымі добраўпарадкаванымі прызнаны вёскі Махро і Ляскавічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, аграгарадок Дабрамыслі Лёзненскага раёна, аграгарадок Ахрэмаўцы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, населены пункт Атор Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. Яны атрымалі ў якасці прыза па 29,6 тысячы рублёў.
Усе свае “прэміяльныя” гарады і вёскі выдаткуюць на развіццё інфраструктуры.
Нешта мне падказвае, што ў будучыні ў такім конкурсе абавязкова пераможа і наш Нясвіж — самы чароўны горад у свеце, дзе гісторыя ідзе поруч з сучаснасцю і дзе ўсё больш і больш робіцца для таго, каб жылося нам у ім чыста, утульна і спакойна. У новы асфальт адзяюцца і самыя старадаўнія, і самыя сучасныя вуліцы, ужо абсталявана цудоўная пешаходная зона ў цэнтры, з якой, здаецца, і не выходзіў бы, каб не тэрміновыя справы, прыгажэе і маладзее парк, ідзе абнаўленне валоў пры старадаўнім замку і многае-многае іншае… А яшчэ ж далёка не ўсюды высаджаны кветкі, пад якія ўжо падрыхтаваны шматлікія новыя кветніцы, не закончана азеляненне.
Так, аб усім гэтым клапоціцца гарадская ўлада, працуюць адпаведныя службы. Але ж і мы — тыя, хто не працуе ў ЖКГ і дарожных арганізацыях, не ахоўвае парадак на вуліцах і напрамую не ўносіць свой унёсак у аздабленне нашага горада, павінны разумець, што мы не проста нейкія “пабочныя” карыстальнікі-назіральнікі навакольнай прыгажосці. Мы — жыхары Нясвіжа і яго гаспадары. І ад нас не патрабуецца многа — усяго толькі любіць свой горад. А любіць — значыць дзейнічаць: захоўваць парадак, упрыгожваць свае двары, берагчы тое, што ёсць.
І тады, калі нават дапусціць, што наш Нясвіж не пераможа ні ў якім конкурсе, ён усё роўна застанецца для нас самым лепшым, самым цудоўным горадам у свеце!

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!