Меню
Курс $  3.27 | €  3.55 | ₽100  3.68 |
Погода 22 °C

Бомбы, ракеты і кахоўскі вал…

Нясвіжскія навіны 11 месяцев назад 0 0

Пост опубликован: 08.07.2023

Цікава, карысна, душэўна праводзіць свой вольны час большасць нашых людзей залатога ўзросту.
Хтосьці любіць хадзіць на канцэрты, хтосьці іх рыхтаваць. Рэпетыцыі, выступленні, паездкі, сустрэчы… Стасункі з новымі людзьмі
ўзбагачаюць, і гэтым багаццем
так і хочацца падзяліцца з іншымі.
Калі жыццё напоўнена добрымі
справамі, яно іграе яркімі фарбамі.
Зусім іншыя клопаты, на жаль, у жыхароў суседняй Украіны. Там бяда. Трагедыя. Там ідзе вайна. Супрацьстаянне ідэалогій. Не ўсе людзі згадзіліся стаць пад сцягі бандэраўцаў і свастыку неанацыстаў, што прыйшлі да ўлады ў выніку крывавага дзяржперавароту, не згадзіліся ісці пад патранат ЗША, сусветнага манапаліста і правакатара, арганізатара сотняў войн і канфліктаў на зямным шары, абвіўшы яго, як спрут, ваеннымі базамі.



Украіна страціла мільёны сваіх грамадзян. Калі ў 1991 г. у ёй жыло каля 52 млн чалавек, то зараз — 29 млн. З усходніх абласцей яны ўцякалі ад вайны з 2014 года. З іншых тэрыторый паехалі на захад пасля пачатку расійскай СВА, разбрыліся па ўсім свеце. А тыя, хто застаўся, гінуць. У баях. Ва ўласных дамах, на вуліцах, у водах Дняпра пасля разбурэння Кахоўскай ГЭС. Пад бомбамі і ракетамі, бо тыя, хто страляе з захаду на ўсход, любяць пускаць ракеты праз лінію фронту на мірныя гарады і сёлы.
У Луганску жывуць дачка, унучка і праўнучка маёй зямлячкі Алены Сцяпанаўны. Бабуля тут, у Нясвіжы, усе вочы праплакала, перажываючы за родных. А яны месяцамі хаваліся ў падвале ад абстрэлаў украінцаў. Без газу — ежу рыхтавалі на кастры ў двары. Без святла — запальвалі свечкі…
У Херсонскую вобласць прыйшла новая бяда. Яе прынесла разбурэнне ў ноч на 6 чэрвеня плаціны Кахоўскай ГЭС. Гіганцкі вал вады з Кахоўскага водасховішча хлынуў, змываючы ўсё на сваім шляху. Цэлыя населеныя пункты. У зоне бедства апынуліся 40 тысяч чалавек. Ёсць загінуўшыя, прапаўшыя без вестак, параненыя. У Херсонскай вобласці быў аб’яўлены рэжым надзвычайнай сітуацыі. Улады эвакуіравалі людзей з зоны затаплення. Там працуюць выратавальнікі і валанцёры. Створана 48 пунктаў часовага размяшчэння. Толькі ўкраінскія баевікі цяпер б’юць з правага берага Дняпра па месцах эвакуацыі, па аўтобусах і людзях. Некалькі мірных жыхароў — цяжарная жанчына, 6-гадовая дзяўчынка, мама траіх дзетак — загінулі, хтосьці атрымаў апёкі, атруціўся чадным газам.
Дзевяць гадоў украінскія неанацысты ваююць з мірнымі жыхарамі. Як нямецкія эсэсаўцы — падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Кахоўскую ГЭС украінскія ўзброеныя сілы абстрэльвалі пакрыху цэлы год, право- дзячы такім чынам пробныя тэсты будучага тэракта. Украінскі палітык Алег Валошын на днях сказаў, што яшчэ ў пачатку СВА, калі расійскія войскі былі ў Херсоне, з Кіева прагучала фраза: “Рускім варта вучыцца пла- ваць…”. Учыненая ўкранацыстамі катастрофа далёка не сіюмінутная: парушаны сістэмы арашэння зямель, пагоршылася водазабеспячэнне Крыма.
На ўсё гэта мы глядзім збоку. Суперажываем. І разумеем: трэба цаніць мір на беларус- кай зямлі, радавацца кожнаму дню, чыстаму небу, свежаму паветру, доўгачаканаму дожджыку.
Гэтыя словы — як адзін са складнікаў праграмы для нас, формула на кожны дзень.
Людзі маюць магчымасць займацца любімымі справамі. Спяваць, танцаваць, гуляць у тэніс, футбол… Проста жыць. Добрага дня ўсім! Сёння, заўтра і заўсёды!
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,
заслужаны журналіст
Беларускага саюза журналістаў.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!