Меню
Курс $  3.27 | €  3.55 | ₽100  3.68 |
Погода 18 °C

Днепр кіпеў у агні

Нясвіжскія навіны 7 месяцев назад 0 0

Пост опубликован: 11.11.2023

Бітва за Днепр пад Лоевам Гомельскай вобласці ўвайшла ў гісторыю Вялікай Айчынай вайны як адна з буйнейшых у свеце, як прыклад велізарнай мужнасці савецкіх воінаў.

Фронт на пабярэжжы Дняпра расцягнуўся амаль на 750 кіламетраў, але іменна ў лоеўскім раёне яго фарсіраванне стала самым кровапралітным. З 25 верасня 1943 г. у гэтым раёне цяжкія баі вялі, акрамя 65-й, войскі 61-й і 48-й армій. Бітва за Дняпро пачалася 15 кастрычніка. Раніцай 16 кастрычніка быў захоплены першы населены пункт раёна — вёска Шчытцы. Да канца дня 16 кастрычніка быў вызвалены Лоеў. 22 лістапада ў выніку правядзення Гомельскага-Рэчыцкай наступальнай аперацыі савецкія салдаты выгналі ворага з апошняга населенага пункта Лоеўскага раёна — вёскі Рудня Бурыцкая.



Аб тых крывавых днях на дняпры сведкі ўспамінаюць: “У немцаў было тры лініі траншэй. Змагаліся за кожны метр зямлі. Днепр кіпеў у агні. Страшней за ўсё было бачыць, як падалі нашы салдаты, падкошаныя кулямі.

Днепр кіпеў у агні

На беразе Дняпра. Падчас святкавання
80-годдзя вызвалення Лоева. Кастрычнік 2023 г.

Тут склалі галовы больш за 12 тысяч салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі. Героямі Савецкага Саюза сталі 365 чалавек. Жыхары свята шануюць іх подзвіг, памяць загінуўшых.
У Лоеве вам раскажуць пра подзвіг 17-гадовага Барыса Царыкава, які з групай мінёраў першым фарсіраваў Днепр і ўзняў на яго правым беразе Чырвоны сцяг. Затым яшчэ пяць разоў перапраўляўся праз раку, перавозіў раненых і дастаўляў баявыя данясенні ў штаб. Ён загінуў у баі. Стаў Героем Савецкага Саюза. А да 18-годдзя юнаку не хапіла аднаго дня. Так і пайшоў з жыцця сямнаццацігадовым Героем.

Калі пра ўсё гэта слухаеш, чытаеш, глядзіш, узнікае думка: як часцей трэба бываць у розных куточках сінявокай Беларусі, каб пакланіцца помнікам і мемарыялам, узведзеным на месцах гібелі ў вайну ваенных людзей і мірных жыхароў, прайсці па мясцінах, дзе кожная пядзя зямлі паліта крывёю тых, хто абараняў свабоду, свой гонар. Мір, які падарылі нам удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, пераможцы — гэта такі скарб, які не мае цаны. Каб усвядоміць даную аксіёму, трэба, сапраўды, і ў тым жа Лоеве пабываць, пастаяць на берагах Дняпра, углядзецца ў яго воды. Пра што яны раскажуць?

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!