Меню
Курс $  3.27 | €  3.55 | ₽100  3.68 |
Погода 14 °C

13 працэнтаў прыросту

Нясвіжскія навіны 3 месяца назад 0 65

Пост опубликован: 19.03.2024

Ганна Мікалаеўна Брытвіч — работнік адкрытага акцыянернага таварыства “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”. Працуе на адкормачніку свінатаварнай фермы “Казлы”. За мінулы год атрымала
209,2 тоны валавой прывагі, што больш за паказчык папярэдняга года на 24,2 тоны. Тэмп росту склаў 113,1 працэнта. Даглядала яна 650 галоў. Сярэднясутачная прывага кожнай дасягнула 858 грамаў, гэта на 68 грамаў вышэй узроўню 2022 года. Захаванасць пагалоўя ў яе таксама добрая — 99%.



За кошт чаго свінарка дабілася такіх высокіх паказчыкаў? З такім пытаннем я і звярнулася да Ганны Мікалаеўны. Яна распавяла:
— На свінаферме дакладна адладжана ўся работа, усе тэхналагічныя моманты: кармленне, ветэрынарыя. Мне на адкорм перадаюць свіней у 4-месячным узросце. Пры адпраўцы на забой вага кожнай ад 130 да 170 кілаграмаў. Клеткі, што вызваліліся ад жывёлы, добра вымываю, бялю, і толькі тады ў свежыя, чыстыя засяляем новыя партыі свіней. Кармы раздаюцца механізавана, вада ёсць у паілках. У мае штодзённыя абавязкі ўвахо- дзіць падтрыманне ў чысціні клетак і кантроль за ўсім пагалоўем. Калі бачу, што жывёліна дрэнна есць ці дрэнна сябе адчувае, выклікаю ветэрынарнага работніка. Вельмі важна зрабіць гэта свое- часова, папярэдзіць хваробу.

— Вам такая работа раней была знаёма? — пацікавілася я.

— Не, упершыню сутыкнулася з ёю. І, скажу шчыра, спачатку нават баялася: такія вялізныя свінні стаялі. Але прызвычаілася хутка. Дапамагала мне асвоіцца на свінарніку, падказвала тадышняя загадчыца фермы Таццяна Уладзіміраўна Татур. Было гэта ў сакавіку 2016 года. Ужо восем гадоў таму. Цяпер усе пытанні вырашаем з загадчыцай Вольгай Аляксандраўнай Нікалаевай.

Год назад Ганна Брытвіч атрымала жыллё ад сваёй гаспадаркі ў 4-кватэрным доме ў Казлах. Старэйшы сын Кірыл пасля заканчэння Аношкаўскай сярэдняй школы паступіў вучыцца ў Жыровіцкі каледж на тэхніка-механіка. З шостага класа марыў: “Хачу іменна туды”. І дабіўся свайго. У маі прыедзе на практыку ў ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”.

— Мы ўпэўнены, што на практыцы ён шмат чаму навучыцца, бо калектыў тут добразычлівы, многа вопытных механізатараў і спецыялістаў. Ды і Кірыл у мяне таварыскі, знойдзе са старэйшымі агульную мову. Працаваць паедзе па размеркаванні, хоча завочна працягваць вучобу ў вышэйшай навучальнай установе, — расказала мая суразмоўца.

Малодшы яе сын, Цімафей, вучыцца ў пятым класе. У яго захапленняў шмат, але са сваёй будучай прафесіяй яшчэ пакуль не вызначыўся. Што ні выбера — мама прыме яго рашэнне, абы работа была карыснай для грамадства, для сям’і. Муж Ганны Мікалаеўны рана пайшоў з жыцця, і цяпер яна сама настаўляе сыноў, паказвае прыклад уласнай добрасумленнай працай.

Тамара
ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!